Каментуючы паведамленні аб тым, што Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Каардынацыйнага савета, новага органа, створанага лідэрамі апазіцыі, Брус Мілар, выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіў:
"Беларускія ўлады не спыніліся на затрыманні тысяч пратэстоўцаў, катаваннях зняволеных і збіваннях журналістаў і лекараў. Цяпер яны абвінавачваюць мірных лідэраў апазыцыі ў тым, што тыя ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспекі. Гэта паказвае, наколькі далёка рэжым Аляксандра Лукашэнкі гатовы зайсці ў імкненні ўтрымаць уладу. Калі нешта і пагражае міру і бяспецы ў Беларусі, то гэта менавіта гвалт уладаў у адносінах да ўласнага народу".
"Гэтыя падзеі зноў пацвярджаюць, што ў Беларусі не дапускаюцца сумневы і крытыка ўрада Лукашэнкі. Гэта развейвае ўсе астатнія ілюзіі аб тым, што ўлады зацікаўленыя ў захаванні правоў чалавека і забеспячэнні вяршэнства права", – дадаў ён.
"Мы зноў заклікаем улады Беларусі спыніць пераследы мірных пратэстоўцаў і нагадваем ім пра іх абавязкі ў адпаведнасці з міжнародным правам паважаць права на свабоду выказвання меркаванняў. Заява генпракурора напэўна абурыць пратэстоўцаў. Людзі ў Беларусі павінны мець магчымасць выказваць свае погляды без страху пакарання", – заявіў таксама Мілар.