Сцяг у Берасці 23 жніўня. Фота:b-g.by У Берасці пасля «Марша новай Беларусі» 23 жніўн супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі Дзмітрыя Янковіча. Сувязь з ім абарвалася ў 20:57.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, ён перавозіў на сваім аўтамабілі 100-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Аўтамабіль Дзмітрыя знаходзіцца каля Ленінскага РАУС.

У ізалятаты часовага ўтрымання Берасця падцвердзілі, што Янковіч знаходзіцца там.

Іншай інфармацыі па Дзмітрыю пакуль не даюць.

Крыніца: Берасце: затрымалі актывіста разам з стометровым сцягам