На тэлефон Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваюць паступаць паведамленні аб тым, што людзі не могуць адшукаць сваіх родных і блізкіх, тэлефоны якіх раптоўна перастаюць адказваць. Пра некаторых вядома, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, аднак месцазнаходжанне высветліць немагчыма. Праваабаронцы змаглі адшукаць некалькі чалавек. Пра астатніх падаем інфармацыю.
Ільінкевіч Данііл быў затрыманы раніцай 21 жніўня і дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС Мінска, затым у Маскоўскіі РУУС, дзе паведамілі, што адправілі ў ЦІП на Акрэсціна. Сваякам адказваюць, што Ільінкевіча да іх не дастаўлялі.
Шагаў Аляксандр Юр’евіч. 18 жніўня панёс заяву на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Першамайскі РУУС Мінска. Выйшаў праз некалькі гадзін, прыкладна ў 16-30, а затым прапаў. Тэлефон недасяжны. Верагодна быў затрыманы вечарам.
У Мінску знік удзельнік акцый пратэсту Юрый Стрыжак. Бацькі паведамілі “Вясне”, што 20 жніўня каля 8 вечара ён быў на акцыі, а пасля 11 вечара яго тэлефон стаў недасяжны.
Таксама з 20 жніўня не выходзяць на сувязь жыхары Мінска Сяргей Балоцька (працуе ў БГУІР, 1985 года нараджэння ) і ягоная жонка;
21 жніўня перастаў адказваць на тэлефанаванні жыхар Мінска Уладзімір Благапалучны, які пайшоў раніцай на працу і не вярнуўся.
У Салігорску зніклі 21 жніўня актывісты стачкама ААТ “Беларуськалій” Алеся і Уладзімір Логінавы.
Праваабаронцы звяртаюцца да грамадзян, якім вядомая інфармацыя пра гэтых людзей: паведаміце нам пра іх лёс па тэлефоне: 8 (017) 394 63 11, альбо на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Што датычна зніклых у перыяд з 9 па 13 жніўня - лёс іх, па інфармацыі МУС, устаноўлены.
МУС праверыў спіс зніклых, які быў апублікаваны на TUT.BY і ў якім на 9 раніцы 21 жніўня налічвалася 9 чалавек (па дадзеных на 17.00 там сем чалавек).
З дзевяці:
два чалавека не ідэнтыфікаваныя,
два адшуканыя раней,
адзін афіцыйна абвешчаны ў вышук як зніклы без вестак;
па двух пададзеныя заявы ў АУС аб вышуку, праводзіцца праверка;
адзін адшукваецца па лініі іншых службаў МУС.
Крыніца: Сваякі не могуць высветліць лёс блізкіх, якія не выходзяць на сувязь пасля 18 жніўня