- Катэгорыя: Вясна
Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд.
- Катэгорыя: Вясна
Cузаснавальніку партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і палітвязню Паўлю Севярынцу прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманні, у тым ліку і сябраў Каардынацыйнай рады, у Беларусі працягваюцца 31 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Фігуранта крымінальнай "справы Ціханоўскага" Вяргілія Ушака затрымалі 31 жніўня для адбыцця адміністрацыйнага арышта за інцыдэнт 29 траўня ў Гродне на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Вяргілій, які знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса па гэтай жа справе, мусіць адбыць сем сутак адміністрацыйнага арышту. Як распавяла "Вясне" яго нявеста Надзея, Вяргілія Ушака затрымалі каля 16 гадзін 31 жніўня ў Полацку. Яны загадзя набылі электронныя квіткі на цягнік "Полацк-Мінск". Калі Вяргілій і Надзея прыйшлі на пасадку, то іх там ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Вяргілію прад'явілі пастанову суда Ленінскага раёна Гродна, па якой яго асудзілі 2 ліпеня на сем сутак арышту па двух артыкулах КаАП: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Бармэна Руслана аднаго з бара на вуліцы Зыбіцкай Мінска затрымалі 13 жніўня ў дзве гадзіны ночы, калі ён вяртаўся з працы дадому. Наступныя трое сутак ён правёў на Акрэсціна. Руслан распавёў "Вясне", што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 13 па 16 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўездзе ў краіну Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, паведамляе сайт каталіцкай царквы Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.
- Катэгорыя: Вясна
Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.