Раніцай у Мінску 23 жніўня. Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей у краіне. На сёння ў многіх гарадах абвешчаныя мітынгі пратэсту. Улады таксама сур'ёзна рыхтуюцца, каб супрацьстаяць пратэстнаму руху.

Раніцай праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў Мінску 22 жніўня за расклейку ўлётак анархісцкага зместу супарцоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Тарошчына і Яўгена Барадзько. Іх адвезлі спачатку ў Цэнтральны РУУС, а пасля складання пратаколаў  забралі ў ІЧУ на Акрэсціна. Суд адбудзецца ў панядзелак, 24 жніўня.

Учора рэчыцкая міліцыя працавала замест паштальёнаў, многім жыхарам горада развозілі позвы ў міліцыю. Сёння Саша Алмаеў ідзе да 10-00 па ўручанай яму позве. Алег Шабетнік паведамляе ў фэйсбуку: “Учора супрацоўнікі казалі маёй жонцы, што асабіста павінны мне ўручыць позву, жонка хацела ўзяць позву і перадаць, калі я вярнуся  з паездкі, але супрацоўнік сказаў, маўляў мы яго асабіста павінны даставіць у РАУС, а ўжо там уручаць пад роспіс.

Раніцай у цэнтр Мінска з боку Уручча прайшлі 3 вадамёты, 18 грузавікоў і аўтазакаў з асабістым складам, некалькі а/м з прычэпамі, гружанымі калючым дротам.

10-00. Да салігорскага актывіста і прваабаронцы БХК Леаніда Мархоткі ў кватэру ломяцца супрацоўнікі міліцыі. Верагодна, яму пагражае затрыманне.

Крыніца: Беларусь, 23 жніўня: Хроніка падзеяў