26 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежныя СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні. Раніцай 27 жніўня ў Берасці быў затрыманы старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і кіраўнік арганізацыі «за свой горад» Ігар Маслоўскі, паведамляе "Брэсцкая газета". Падрабязнасці распавяла кіраўнік гарадской арганізацыі Ганна Канюс.
"Раніцай мы былі на судзе ў Дзмітрыя Янковіча - мужчыны, які быў затрыманы, калі перавозіў у сваёй машыне велізарны бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя вельмі хутка, нават не аддаляючыся ў дарадчы пакой, абвясціў рашэнне - 15 базавых. Пасля суда я, Ігар і адзін з назіральнікаў на выбарах ішлі ў наш офіс. На скрыжаванні Машэрава і Камуністычнай каля нас спынілася цёмна-сіняя грамадзянская "Аўдзі" і з яе выйшлі два чалавекі: міліцыянт і супрацоўнік у грамадзянцы, які выступаў сведкам на судзе ў Янковіча", - сказала Канюс.
По ее словам, милиционер целенаправленно подошел к Игорю, переспросил, действительно ли он Масловский и сказал: «Вы задержаны. Пройдемте». Также Игоря предупредили о недопустимости сопротивления. Его увезли в Ленинский РОВД. Причина задержания пока не известна. Соратники Масловского поехали в райотдел, чтобы попытаться что-то выяснить.
У Мінску пачаліся ператрусы ў офісах рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь. Выданні арэндуюць офісы разам з агентствам Vondel/Hepta. Вядома, што ператрус праводзяць супрацоўнікі ДФР, частка з іх з'ехала разам з дырэкатарм агенства Аляксандрам Васілевічам (верагодна на допыт). Kyky.org паведаляе, што прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў прыходзілі дамоў да іх дырэктаркі Сашы Раманавай, але той не было дома.
У Гомелі затрымалі сябру Гомельскай каардынацыйнай рады Святлану Кароль. Яе затрымалі ў вёсцы пад Гомелем, цяпер міліцыянты вязуць яе ў Чыгуначны РАУС. Святлана Кароль брала актыўны ўдзел у акцыях прыхільнікаў пераменаў.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Затрыманні, ператрусы і суды. Хроніка пераследу за 27 жніўня