- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаванняў ААН аб правядзенні расследавання па факце сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхарку Гародні Марыну Палікарпаву затрымалі 9 жніўня і збілі супрацоўніцы АМАП. Пазней на яе завялі крымінальную справу, бо жанчына ўкусіла амапаўку. Сваёй гісторыяй Марына падзялілася з "Радыё Свабода". Марыне Мікалаеўне 55 гадоў. Працуе правізарам у аптэцы. Увечары 9 жніўня яна з братам пайшла ў цэнтар Гародні пагуляць. У мітынгу не ўдзельнічала, не мела пры сабе ніякай сімволікі. Знаходзілася ў скверы побач з Савецкай плошчай, убаку ад асноўных падзей. За ўдзел у мітынгу атрымала трое сутак.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску і рэгіёнах адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля мітынгу 30 жніўня пра карыкатурыста Андрэя Янковіча даведалася ўся Гародня. Яго пераўвасабленне ў "несапраўднага прэзідэнта" стала сенсацыяй дня.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз места разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставался амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам. Хлопца ратавалі выпадковыя сведкі, спынілі машыну, каб адвезці ў лякарню. Цяпер жыццё Георгія падзяляецца на да- і пасля-, бо ад выбуху гранаты ён атрымаў моцнае раненне і ў выніку яму ампутавалі ступню.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на МЗС Эстоніі, слуханні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія з'яўляюцца чальцамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 2 верасня пасля абеду разглядаюцца адміністрацыйныя справы супраць журналістаў, якія затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэстаў у Дзень ведаў. Сярод іх – журналісты TUT.BY Аляксей Суднікаў і Надзея Калініна, “Камсамольскай праўды” Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч, Сяргей Шчогаль, а таксама журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту паводле арт. 23.34 КаАП. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУСе. Справы журналістаў чакаліся ў судзе Кастрычніцкага раёна зранку, але ў спісе раскладу разгляду адміністрацыйных справаў яны з'явіліся толькі пасля абеду. Пасля абеду ў судзе Кастрычніцкага раёна сабралася больш за 20 журналістаў і журналістак, якія прыйшлі падтрымаць калегаў. Адразу стала вядома, што прызначаны суд у суддзі А. Рудэнка над журналістамі TUT.BY Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай. Адразу стала вядома, што справы вяртаюць у Кастрычніцкае РУУС "для ліквідацыі недахопаў". Але саміх журналістаў адразу не адпусцілі з Кастрчыніцкага РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 21-гадовага Мікіту затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня за белую стужачку ў кішэні. Хлопец вяртаўся дадому, але трапіў на Акрэсціна, дзе яго асудзілі на 13 сутак па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта выкрыкваў лозунгі на акцыі пратэсту. Зараз Мікіта знаходзіцца ў адной з мінскіх бальніц. У заключэнні ў яго значыцца чэрапна-мазгавая траўма, удары, у тым ліку ўнутраных органаў, пашкоджанні. Мікіта распавёў "Вясне", што адбылося з ім у тую ноч і як прайшлі яго наступныя пяць сутак.