Мікіта Мікадо. Фота:dev.by Як паведамляюць супрацоўнікі кампаніі і Telegram-канал "Матолькопомогі", у менскім офісе кампаніі PandaDoc супрацоўнікі ДФР праводзяць ператрус.

Затрыманне студэнтаў на мірнай акцыі пратэсту. Фота TUT.BY 2 верасня ў судах Мінска прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых студэнтаў, якія адзначылі "Дзень ведаў" мірнымі акцыямі пратэсту. 

Кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. У перыяд з 9 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнікі сілавых структур прымянялі жорсткія, з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, дзеянні па разгоне грамадзян. У выніку жорсткіх затрыманняў і наўмыснага збіцця пратэстоўцаў пацярпелі сотні людзей. Прэ гэтым выкарыстоўваліся гумовы кулі, светла-шумавыя гранаты і табельная зброя. Як мінімум, тры ўдзельнікі пратэстаў загінулі ў выніку прымянення да іх зброі або неаказання своечасовай медыцынскай дапамогі.

Алена Карагачава, фота з «ВКонтакте» Са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе адпушчаная Алена Карагачава - асабісты памочнік прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, былога кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі, паведаміла прэс-служба Бабарыка.

Людзі ўскладаюць кветкі ў памяць аб забітым на ст. м. Пушкінская. Фота з канала "Фатографы супраць" Эксперты ААН па правах чалавека* заклікалі Беларусь спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як паведамляецца, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.

"Самы незалежны суд — у Беларусі", — так заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня, падчас размовы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам. А вось што кажуць людзі, якіх судзілі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Андрэя Вяршэню брутальна выцягнулі супрацоўнікі АМАП з асабістага аўтамабіля ў ноч з 11 на 12 жніўня недалёка ад ГЦ "Рыга", калі ён падвозіў сваіх сяброў дадому. На працягу ўсёй дарогі ў ІЧУ і пазней яго збівалі зноў і зноў, пакуль Андрэй не стаў губляць прытомнасць. Мужчына распавёў сваю гісторыю затрымання "Вясне".

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

На валанцёра Валанцёрскай службы "Вясны" Паўла Гарбуза распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі). Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. На дадзены момант Павел затрыманы і знаходзіцца ў статусе падазраванага ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Павел валанцёрыў у "Вясне", дапамагаючы пацярпелым падчас рэпрэсій і мірных акцыях пратэсту. Ён перадаваў перадачы палітвязням, у апошні час дапамагаў добраахвотніцкаму лагера на Акрэсціна і Жодзіна.

Як паведамляе "Радыё свабода", апазыцыйны палітык, праваабаронца Валер Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі ў Менску. У шпіталь яго даставіла хуткая дапамога пасьля рэзкага пагаршэньня здароўя. Дагэтуль, паводле Валера Шчукіна, стан ягонага здароўя цяжкі. «Нічога ня кажуць пра апэрацыю, хочуць ці ня хочуць, ня ведаю. Ляжу пад кропельніцай, прымаю лекі. Але нібыта робяць усё, што могуць, скардзіцца няма на што», — сказаў Валер Шчукін пра лячэньне ў вайсковым шпіталі.