- Катэгорыя: Вясна
Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
4 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" падрыхтаваў практычны дапаможнік для пацярпелых па дакументаванні фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку органаў дзяржаўнай улады.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваюцца суды над затрыманымі актывістамі, студэнтамі і журналістамі незалежных выданняў. Некаторыя суды адбываюцца і ў рэгіёнах.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 23-гадовы Ігар Квятко быў затрыманы 11 жніўня наўпрост ў машыне таксі. Пра тое, што адбывалася далей, мінчанін распавёў «Вясне». Падчас свайго інтэрв'ю Ігар не мог сядзець з-за атрыманых траўмаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што чацвёртага верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 31 жніўня ў кватэру студэнткі факультэта журналістыкі БДУ Аліны, актыўнай удзельніцы тэлеграм-чату пра студэнцкую забастоўку, грукаліся людзі ў цывільным. Дзяўчына адмовілася размаўляць з імі, а затым атрымала смс з “запрашэннем” на размову ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Першага верасня Аліна разам з адвакатам пайшла ў ГУБАЗіК, аднак у кабінет, дзе мусіла праходзіць размова, адваката ў апошні момант не пусцілі, а дзяўчыну фактычна заштурхалі ўнутр. Аліна распавяла “Вясне”, што адбывалася далей.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 4 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёна мусяць разглядацца справы затрыманых на студэнцкай акцыі пратэсту журналістаў. Сярод іх — Надзея Калініна, Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч (“Комсомольская правда в Беларуси), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН). Нагадаем, журналістаў TUT.BY, «Комсомольская правда в Беларуси», БелаПАН былі затрыманыя 1 верасня супрацоўнікі АМАПу для праверкі дакументаў і акрэдытацыі. Але ў Кастрычніцкім РУУСе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Па пратаколах журналістаў абвінавачваюць у каардынацыі несанкцыянаваных акцыях пратэсту. Цэлыя суткі затрыманых журналістаў утрымлівалі ў РУУСе Кастрычніцкага раёна. 2 верасня суддзі суда Кастычніцкага раёна Аляксандр Рудэнка і Вольга Няборская разглядалі справы шасцёрых журналістаў, але ў выніку ўсе адміністрацыйныя справы былі адпраўлены на дапрацоўку “для ліквідацыі недахопаў” у РУУС. Некаторых журналістаў справы на дапрацоўку за дзень адпраўлялі двойчы. Але саміх журналістаў на волю так і не выпусцілі: увечары 2 верасня іх перавялі ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. 3 верасня іх справы ў суд так і не паступілі, журналісты ўсё яшчэ ўтрымліваліся на Акрэсціна. 4 верасня каля 17:00 сканчваецца максімальны дазволены тэрмін затрымання журналістаў – 72 гадзіны.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёру "Вясны" Паўлу Гарбузу, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 9-12 жніўня, працягнулі тэрмін затрымання да 10 сутак і перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса.