Сяргей Карбановіч. Актывіста “Руху За Свабоду” Сяргея Карбановіча 21 верасня ў Мінску затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта праваабаронцам паведаміла Вольга Быкоўская.

Ён паспеў паведаміць калегам, што “забралі на Нямізе”. Карбановіча пасадзілі ў аўтамабіль, але не  сказалі за што забралі і куды зараз вязуць.

Сярод затрыманых сёння ў Салігорску - сябра Руху "За Свабоду" Павел Батуеў.

Крыніца: У Мінску затрыманы актывіст “Руху За Свабоду” Сяргей Карбановіч, у Салігорску - Павел Батуеў