Забастоўка на Беларуськаліі". Фота: Радыё Свабода Прадстаўнік прэс-службы УУС Мінскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў "Свабодзе", што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.

«Цяпер з імі разьбіраюцца: можа, кагосьці адпусцяць; спатрэбіцца час, каб разабрацца, хто ўдзельнічаў у акцыі, а хто не. Магчыма таксама, што ня ўсе сярод затрыманых шахцёры».

Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахцёра Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.

Крыніца: У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі»