30.12.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніц і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

29.12.2024 Тэгі: палітвязні, аналітыка, інфаграфіка, рэпрэсіі Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць "экстрэмізм". 2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Выбары, якія пройдуць ужо ў студзені новага года, распачалі серыю новых прэвентыўных атак на грамадскі сектар. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязяў са знешнім светам. "Вясна" ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі. 

28.12.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль два гады. У ліпені 2023 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года. Год таму мужчыну этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, адміністрацыя якой аказвае ціск на палітвязня. "Вясна" ад былых зняволеных даведалася, што амаль адразу пасля этапу Мікалая змясцілі ў ШІЗА, дзе ён бесперапынна знаходзіўся паўгода. Акрамя гэтага, ужо год палітвязня фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. Праваабаронцы "Вясны" распавядаюць, як у зняволенні пераследуюць экс-вайскоўца Мікалая Банькова.

28.12.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі 28 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Пра гэта паведаміў яго афіцыйны тэлеграм-канал. Таксама адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў "пракантралюе паводзіны" палітвязняў пасля вызвалення. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму не публікуем прозвішчы вызваленых.  

27.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі, экстрэмізм У лістападзе і снежні па ўсёй Беларусі адбыліся чарговыя масавыя затрыманні экс-палітвязняў, а таксама сваякоў і блізкіх палітзняволеных. Супрацоўнікі КДБ ладзілі ператрусы і допыты ў межах крымінальных справаў, а супраць некаторых затрыманых па выніку склалі пратаколы за "атрыманне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (паводле Дэкрэту № 7 у рэдакцыі ад 08.11.2021 г.). Справы затрыманых разглядалі ў снежні, таксама суды пройдуць у студзені 2025 года. Таксама вядома, што некалькі чалавек пасля затрымання перавялі ў СІЗА ў межах крымінальных справаў. У мінулым годзе пад пераслед за дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY патрапіла больш за 300 чалавек. "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед за атрыманне дапамогі рэпрэсаваным. 

26.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 ЦВК абвясціў, што на выбарах* у гэтым годзе беларусы, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць на шасці выбарчых ўчастках у абласных гарадах.

26.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, экстрэмізм У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына. У гэты ж час прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт ініцыятывы "письмо.бел", а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву "экстрэмісцкім фармаваннем". Паводле ведамства, Мазур, Каранюхін і Лыкшын маюць дачыненне да "письмо.бел". Па інфармацыі "Вясны", цяпер мужчыны знаходзяцца ў СІЗА, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед ініцыятывы "письмо.бел".

26.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, спецвытворчасць У Беларусі сёння налічваецца больш за 1300 палітзняволеных. Перад чарговымі выбарамі* людзі ўнутры краіны зазнаюць неймаверны ціск і пераслед: затрыманні і вобшукі не спыняюцца ўжо пяты год. Праз палітычны пераслед усё больш і больш людзей вымушаныя пакідаць свой дом і з’язджаць з Беларусі, аднак і гэтага рэжыму недастаткова. У 2024 годзе на вымушаных уцекачоў аказваецца ўсё мацнейшы ціск: канвеер завочных судоў, вобшукі ў сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, новыя пагрозы і абмежаванні — далёка не поўны спіс рэпрэсіўных практык, якія ўлады выкарыстоўваюць супраць іх.

26.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Кіраўніку ліквідаванай партыі "Зялёныя" палітзняволенаму Дзмітрыю Кучуку прызначылі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 500 базавых велічынь штрафу.

24.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, выбары-2025 Суд Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2024 года вынес прысуд 39-гадоваму Андрэю Куніцкаму, якога судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.