08.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" з 5 па 8 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Украінская сетка Telegram-каналаў "Труха" прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Пра гэта восьмага студзеня паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 3 студзеня. Агулам у спісе 50 пазіцый.

Сцвярджаецца, што нагодай для гэтага рашэння стала "публікацыя загадзя ілжывых звестак пра Беларусь, удзел у дэструктыўнай прапагандзе і інфармацыйных укідах".

Telegram-каналы сеткі "Труха" маюць вялікую колькасць падпісантаў — адзін толькі канал "Труха Україна" мае больш за 2 мільёны 680 тысяч чытачоў.

Крыніца: Абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 5-8 студзеня