- Катэгорыя: Вясна
22.01.2025 Тэгі: свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Ужо другі дзень у Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на сёмых прэзідэнцкіх выбарах*, але гэта адбываецца ў атмасферы страху і прыгнёту. Ужо пяты год рэжым ладзіць шырокамаштабныя рэпрэсіі: адбываюцца затрыманні і крымінальныя суды, у тым ліку за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікаваных вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Распавядаем, колькі людзей было асуджана ў крымінальным парадку за ўдзел у вулічных мітынгах і пікетах, а юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва каментуе сітуацыю.
- Катэгорыя: Вясна
22.01.2025 Тэгі: выбары-2025 21 студзеня адкрыліся ўчасткі для датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах*, якое працягнецца да 25 студзеня ўключна. У першы дзень датэрміновага галасавання, як сцвярджае ЦВК, прагаласавалі 7,81% выбаршчыкаў. Дзяржаўныя медыя ўвесь дзень справаздачыліся пра тое, як удзел у галасаванні бралі чыноўнікі. Сярод іх — сакратарка ЦВК Алена Балдоўская, якая датэрмінова прагаласавала на чацвёртым лясным участку для галасавання № 13. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі відэа, апублікаванае ЦВК.
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 Сёння, 21 студзеня 2025 году, адкрыліся ўчасткі для датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах*. Яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Разам з гэтым да 25 студзеня працягваецца агітацыйны этап. Нагадаем, асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2025 Тэгі: грамадства, асвета, выбары-2025 Перадвыбарная агітацыя — важная частка дэмакратычнага выбарчага працэсу. На гэтым этапе кандыдаты выкладаюць свае праграмы і погляды, а грамадства абмяркоўвае іх. У гэты час кандыдаты змагаюцца за падтрымку выбаршчыкаў, прапаноўваючы сваё бачанне будучыні краіны і магчымыя шляхі вырашэння праблем.
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні Палітзняволеная Юлія Лаптановіч утрымліваецца за кратамі больш за тры гады і тры месяцы. Напачатку студзеня да "хатняй хіміі" асудзілі яе маці — Таццяну Васільеву, а муж Юліі Ігар Лаптановіч у 2023 годзе цалкам адбыў пазбаўленне волі. Жанчыну ўжо двойчы судзілі паводле крымінальных справаў, але цяпер жанчыну зноў чакае суд. Гэтым разам яе абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу пачнуць разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 27 студзеня, суддзя — Кацярына Груда. Што менавіта ставіцца ў віну Юліі, невядома, піша "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
21.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 Сёння, 21 студзеня 2025 году, адкрыліся ўчасткі для датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах*. Яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Разам з гэтым да 25 студзеня працягваецца агітацыйны этап. Нагадаем, асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
20.01.2025 Тэгі: грамадства, карткі, асвета, выбары-2025 Свабодныя і справядлівыя выбары – гэта ключавы элемент дэмакратыі, а галасаванне – яго кульмінацыя. Менавіта ў гэты момант выбаршчыкі выказваюць сваё меркаванне, выбіраючы тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы наступныя некалькі год. У гэтым палягае сутнасць прадстаўнічай дэмакратыі: абраны народам прэзідэнт ці парламент абавязаныя прымаць рашэнні ад імя сваіх выбаршчыкаў і несці перад імі адказнасць.
- Катэгорыя: Вясна
18.01.2025 Тэгі: выбары-2025 17 студзеня ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выдала загад пад назвай "Об участии в мероприятии", які патрапіў да кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". У ім вядзецца гаворка пра рэпетыцыі і канцэрт-прэзентацыю для міжнародных і нацыянальных назіральнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, актыва палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў у "Палацы Рэспублікі", удзел у якім забяспечваюць прадстаўнікоў з дзевяці установаў. Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч прааналізаваў гэты дакумент.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 "Беларуская ініцыятыва" Chatham House прэзентавала даследаванні грамадскай думкі пра ўспрыманне выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2025 Тэгі: АБСЕ, выбары-2025 Выбары* ў Беларусі праходзяць у атмасферы страху і прыгнёту і з шырокамаштабнымі рэпрэсіямі.У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што за выбарамі 26 студзеня будуць назіраць 456 замежных назіральнікаў з 49 краін. Як адзначылі на старонцы МЗС Беларусі ў Facebook, гэтыя назіральнікі атрымалі акрэдытацыю Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.