- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Брэсцкі абласны суд 10 студзеня абвясціў прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў палітвязню пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 50 000 базавых велічыняў (2,1 мільён рублёў), паведаміла Генпракуратура. Таксама паведамляецца, што мужчына падчас расследавання пералічыў дзіцячым дамам 600 тысяч даляраў.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-13 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: грамадства, карткі, выбары-2025 З 22 па 31 снежня 2024 года ў Беларусі прайшла рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра падрабязнасці гэтага этапу выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: палітвязні, культура, праваабаронцы Асобы: Алесь Бяляцкі Да Дня праваў чалавека ў Беластоку 10 снежня выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру, палітзняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Выданне мае назву “За беларускае жыццё…”.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск. А цяпер яго зноў будуць судзіць паводле арт. 411 КК. Суд распачнецца ўжо 15 студзеня. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення волі.
У снежні не менш за 20 палітвязняў цалкам адбылі тэрміны, а 49 чалавек выйшлі на волю па памілаванні
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: палітвязні, аналітыка, рэпрэсіі У Беларусі на дадзены момант прызнаныя палітвязнямі 1258 чалавек, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Рэжым Лукашэнка працягвае вызваляць палітвязняў з месцаў няволі па памілаванні. Па даных "Вясны", у снежні на волю выйшлі мінімум 69 чалавек: 20 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі дзве жанчыны, яшчэ 49 палітзняволеных памілавалі Указамі Лукашэнкі. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні Напрыканцы снежня ў Мінску асудзілі 41-гадовага Мікалая Хілу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый). Суддзя Алена Ананіч прызначыла Мікалаю чатыры гады пазбаўлення волі, піша выданне Politico.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, гісторыі вязняў Сёння ў Беларусі налічваецца 1258 палітычных зняволеных. За снежань 2024 году выйшлі чатыры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 58 чалавек. "Вясна" распавядае пра некаторых з іх.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алесь Бяляцкі Праваабаронца Алег Мацкевіч разважае пра неабходнасць хутчэйшага вызвалення Нобелеўскага лаўрэта міру Алеся Бяляцкага і прыводзіць аргументы, чаму гэта важна для усіх беларускіх палітвязняў.