- Катэгорыя: Вясна
17.01.2025 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2025 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя "Нязломныя", прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці. Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і пройдуць фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту. У гэты час за кратамі знаходзяцца сотні палітзняволеных, сярод якіх праваабаронцы "Вясны", якія заўсёды змагаліся за правы людзей і супрацьстаялі бяспраўю ў Беларусі. Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Да 25-га студзеня – да дня галасавання – адбываецца агітацыя. Але гэты этап, як і папярэднія, праходзіць неактыўна і незаўважна: няма агітацыйных пікетаў ці мітынгаў, а сустрэчы з кандыдатамі ці іхнімі даверанымі асобамі з выбаршчыкамі хаваюцца. Манітор кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавёў, як праходзіў гэты этап у Маладзечне, Вілейцы, Валожыне і Мядзелі.
У Магілёве перад выбарамі міліцыя палохае студэнтаў "адказнасцю" за ўдзел у "масавых мерапрыемствах"
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Напярэдадні выбараў* чыноўнікі бесперапынна ездзяць па працоўных калектывах, а многія падзеі, што апісваюцца раёнкамі, накіраваныя на агітацыю сярод моладзі.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Суд Мядзельскага раёна агучыў прысуд 48-гадоваму эколагу Станіславу Таспаеву — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). Яго прызналі вінаватым у "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджаны да "хатняй хіміі" па палітычных матывах. Вядома, што Станіслаў мае інваліднасць — раней у яго быў дыягнаставана анкалогія, але апошнім часам у мужчыны была рэмісія.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзмітрыя Жарносека і Лізаветы Жарносек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: грамадства, заканадаўства, ціск, правы чалавека, рэпрэсіі, карткі У Беларусі людзі часта сутыкаюцца з настойлівымі просьбамі супрацоўнікаў міліцыі ці іншых прадстаўнікоў дзяржавы здаць узоры ДНК. У гэтым матэрыяле "Вясна" тлумачыць, у якім выпадку гэта законна, а ў якім — ёсць магчымасць адмовіцца ад падобных працэдур.
- Катэгорыя: Вясна
16.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 MAYDAY TEAM выявіў, што сайты дзяржаўных раённых і нават абласных газет выдалілі апублікаваныя матэрыялы пра трэнінгі для сябраў участковых выбарчых камісій, якія цяпер праходзяць па ўсёй краіне.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У пачатку 2025 года працягваюцца затрыманні беларусаў на мяжы. Гэта стала асабліва заўважна, калі людзі сталі вяртацца дадому на калядныя вакацыі. Таксама працягваюцца дадатковыя праверкі на мяжы людзей, якія так ці інакш былі заўважныя ў пратэснай дзейнасці.