- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі На дадзены момант за кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніна Японіі. Іх абодвух затрымалі за здымку чыгункі і абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці". Інфармацыі пра абставіны іх пераслед бракуе. Пра афіцыйнае абвінавачванне выкладчыку Наканісі Масатосі, над якім ужо заўтра распачнецца суд, паведамляла толькі дзяржаўнае тэлебачанне. "Вясна" папрасіла адваката Кена Сібата з Японіі распавесці, што пішуць пра затрыманых японскія выданні.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі На працягу апошняга месяца 2024 года фіксавалася тэндэнцыя інтэнсіўнай працы судовай сістэмы па вынясенні прысудаў грамадзянам, супраць якіх ужылі палітычна матываваныя крымінальныя рэпрэсіі. Праваабаронцы "Вясны" адзначаюць, што за снежань паводле папярэдніх даных былі рэпрэсаваныя не менш за 188 чалавек, з якіх 141 мужчына, 47 – жанчын. Яшчэ сямёра чалавек былі асуджаныя ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа Рабкова Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыі "Саюз 90/Зялёныя" ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная "хросная" палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай, даслала ёй ліст падтрымкі з нагоды 30-годдзя.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: сілавыя структуры, катаванні, зборныя матэрыялы Супрацоўнікі ўнутраных спраў надзелены правам на выкарыстанне спецыяльных сродкаў у выпадках, калі гэта неабходна для прадухілення здзяйснення злачынства, альбо калі існуюць пагрозы з боку асобы іншым грамадзянам альбо грамадскаму парадку. Аднак пасля 2020 года спецсродкі сталі часта выкарыстоўвацца для адміністрацыйна затрыманых і палітычных зняволеных. “Вясна” аналізуе адпаведнае заканадаўства і прыводзіць шматлікія факты яго парушэння з боку супрацоўнікаў МУС.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" з 5 па 8 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы На дадзены момант у Беларусі налічваецца 257 прызнаных рэжымам "экстрэмісцкіх фармаванняў", з іх 89 прызналі ў 2024 годзе. Летась у пералік уключылі 10 медыя, кааліцыі, якія балатаваіліся на выбарах у Каардынацыйную раду, тэатральную трупу "Вольныя купалаўцы", шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, замежныя фонды. З 2021 года за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) агулам асудзілі мінімум 248 чалавек (як правіла, гэты артыкул выкарыстоўваюць у абвінавачванні ў сукупнасці з іншымі крымінальнымі артыкуламі). "Вясна" распавядае, каго ў 2024 годзе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніц і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Міністэрства замежных справаў Германіі ацанілі перспектывы нямецка-беларускіх стасункаў у 2025 годзе. Яны заявілі, што ў агульным кантэксце масавых рэпрэсій правядзенне ў Беларусі 26 студзеня 2025 года свабодных і сумленных выбараў ўяўляецца немагчымым, заявілі "Позірку".
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеную Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. 23 снежня Брэсцкі абласны суд агучыў жанчыне прысуд — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, паведаміла "Наша Ніва". Таццяну вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
- Катэгорыя: Вясна
05.01.2025 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з Еўропы, — тое, чым адзначыўся 2024. Пяты год у Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае здзекавацца з арыштаваных па палітычных артыкулах, утрымліваючы іх у нечалавечых умовах у ізалятарах. Людзі вымушаны тыднямі сядзець у перапоўненых камерах без сродкаў гігіены, чыстай бялізны і цёплага адзення; спаць на падлозе; піць брудную ваду з-пад крана; не прымаць душ. Па-ранейшаму некаторых арыштантаў утрымліваюць у такіх умовах па некалькі месяцаў. Агулам летась праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе. "Вясна" ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.