- Катэгорыя: Вясна
27.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі, экстрэмізм У лістападзе і снежні па ўсёй Беларусі адбыліся чарговыя масавыя затрыманні экс-палітвязняў, а таксама сваякоў і блізкіх палітзняволеных. Супрацоўнікі КДБ ладзілі ператрусы і допыты ў межах крымінальных справаў, а супраць некаторых затрыманых па выніку склалі пратаколы за "атрыманне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (паводле Дэкрэту № 7 у рэдакцыі ад 08.11.2021 г.). Справы затрыманых разглядалі ў снежні, таксама суды пройдуць у студзені 2025 года. Таксама вядома, што некалькі чалавек пасля затрымання перавялі ў СІЗА ў межах крымінальных справаў. У мінулым годзе пад пераслед за дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY патрапіла больш за 300 чалавек. "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед за атрыманне дапамогі рэпрэсаваным.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 ЦВК абвясціў, што на выбарах* у гэтым годзе беларусы, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць на шасці выбарчых ўчастках у абласных гарадах.
Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы "письмо.бел"
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, экстрэмізм У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына. У гэты ж час прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт ініцыятывы "письмо.бел", а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву "экстрэмісцкім фармаваннем". Паводле ведамства, Мазур, Каранюхін і Лыкшын маюць дачыненне да "письмо.бел". Па інфармацыі "Вясны", цяпер мужчыны знаходзяцца ў СІЗА, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед ініцыятывы "письмо.бел".
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, спецвытворчасць У Беларусі сёння налічваецца больш за 1300 палітзняволеных. Перад чарговымі выбарамі* людзі ўнутры краіны зазнаюць неймаверны ціск і пераслед: затрыманні і вобшукі не спыняюцца ўжо пяты год. Праз палітычны пераслед усё больш і больш людзей вымушаныя пакідаць свой дом і з’язджаць з Беларусі, аднак і гэтага рэжыму недастаткова. У 2024 годзе на вымушаных уцекачоў аказваецца ўсё мацнейшы ціск: канвеер завочных судоў, вобшукі ў сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, новыя пагрозы і абмежаванні — далёка не поўны спіс рэпрэсіўных практык, якія ўлады выкарыстоўваюць супраць іх.
- Катэгорыя: Вясна
26.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Кіраўніку ліквідаванай партыі "Зялёныя" палітзняволенаму Дзмітрыю Кучуку прызначылі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 500 базавых велічынь штрафу.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, выбары-2025 Суд Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2024 года вынес прысуд 39-гадоваму Андрэю Куніцкаму, якога судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы 23 снежня ў Беларусі налічваецца амаль 1300 палітвязняў. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Іх затрымліваюць і судзяць разам, пакуль бацькі за кратамі, на волі часта застаюцца непаўнагадовыя дзеці. Часам чальцоў сям'і затрымліваюць паводле адной справы, часам — за салідарнасць адно з адным. Сярод сённяшніх палітзняволеных налічваецца мінімум 30 сямей, за апошнія некалькі гадоў гэта максімальная колькасць сямей за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2024 Тэгі: выбары-2025 Цэнтрвыбаркам 23 снежня вызначыў форму і зацвердзіў тэкст бюлетэня для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. У бюлетэні, апроч іншага, прапісалі забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Нагадаем, у 2020 годзе многія беларусы фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі іх на альтэрнатыўную платформу падліку галасоў. У сакавіку 2023 года набыў моц абноўлены Выбарчы кодэкс, у ліку навацый – забарона на здымку запоўненых бюлетэняў для галасавання. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі ўнясенне забароны ў выбарчы бюлетэнь.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2024 Тэгі: выбары-2025 23 снежня пасля рэгістрацыі кандыдатаў Цэнтрвыбаркам вызначыў шляхам лёсавання даты і часу перадвыбарных выступленняў па ТБ і радыё. Што характэрна, Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё. Аднак, як адзначае праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка, гэта не новая практыка для Лукашэнкі: ён не адмовіўся ад выступу толькі ў 1994 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.