14.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Распавядаем, як агітуюць на Гарадзеншчыне. Напярэдадні выбараў* чыноўнікі Гарадзеншчыны бесперапынна ездзяць па працоўных калектывах, а агітацыя вядзецца нават сярод непаўнагадовых. Вядома, усе мерапрыемствы накіраваны на агітацыю выключна за Лукашэнку.

Дзятлава наведалі чыноўнікі абласнога і агульнабеларускага ўзроўню 

Так 10 студзеня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. У час рабочага візіту яго суправаджаў начальнік абласнога ўпраўлення цэнтра Анатоль Ганчар. На прыём два Балбатоўскага прышло два чалавекі. Прымалі іх ажно чатыры чыноўнікі.

Раней на Смаргоншчыне з “рабочым візітам” пабываў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іван Язэпчык. Смаргонская раёнка прысвяціла візіту чыноўніка цэлы фотарэпартаж. Доўга расказваецца пра клопат дзяржаўных структур пра простых працоўных. І толькі ў канцы аповяду інфармуецца пра сапраўдную мэту агітацыйнай паездкі:

Иван Войтехович подчеркнул, что профсоюзные организации играют активную роль в повышении осведомленности населения о значении выборов, каждый работник должен быть вовлечён в процесс и осознавать свою ответственность за будущее страны”.

Да будучых выбараў* рыхтуюць непаўнагадовых жыхарак Астраўца

У Астравецкім райвыканкаме прайшоў чарговы занятак інфармацыйна-прававога праекту PROзакон. Паводле прызнання прапагандыстаў – удзельнікі семінару непаўналетнія і пакуль не маюць права галасаваць, але гэта "не азначае, што іх не трэба вучыць". 

Мяркуючы па фотаздымках, ніякай цікавасці да гэтага праекту ў моладзі насамрэч няма. Удалося сабраць толькі восем дзяўчын на гэтую пустую лекцыю. Хоць афіцыйна заяўляецца, што ў Астравецкім раёне соткі маладых людзей, аб’яднаныя пад сцягам БРСМ. А ў сакавіку 2024 году афіцыйна было заяўлена, што ў шэрагах БРСМ у Гарадзенскай вобласці ажно 45 107 чалавек. 

Агітацыя сярод рабочых

Сатршыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік наведаў Наваградскі завод газавай апаратуры. Там ён знаёміўся з прадукцыяй прадпрыемства, а потым расказаў як правільна хадзіць на выбарчыя ўчасткі і аддавацца сваімі галасамі. Нібыта гэта спрыяла “созданию атмосферы взаимопонимания и  конструктивного диалога”.

А першая намесніца старшыні Наваградскага райвыканкама Алена Селевіч выправілася на сустрэчу з работнікамі філіялу «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам». Там яна інфармавала людзей пра электаральную кампанію. 

Такім чынам, чыноўнікі адкрыта агітуюць за Лукашэнку і адрываюць цэлы час работнікаў ад працы. Людзі скептычна выслухоўваюць наменклатурнікаў, але змушаны хадзіць на такія сустрэчы.

Гарадзенскі БРСМ правёў флэшмоб "Батька у нас крутой!"  

Трэцяга студзеня ў гандлёвым гарадзенскім цэнтры “Triniti” БРСМ-аўцы правялі флэш-моб у падтрымку Лукашэнкі на выбарах* пад назвай «Батька у нас крутой!». Ідэолагам гораду ўдалося сабраць каля 40 чалавек з БРСМ і БСЖ.

У Наваградку ідэолагі выйшлі агітаваць на плошчу 

У Наваградку ўладныя ідэолагі 4 студзеня выйшлі агітаваць на цэнтральную плошчу гораду. Дзяржаўныя арганізацыі правялі мерапрыемства, каб "павысіць электаральную актыўнасць грамадзян". Удзел у ім узялі мясцовыя чыноўнікі. 

Крыніца: Сустрэчы з рабочымі і непаўнагадовымі, флэшмоб, выступ на плошчы: як праходзіць агітацыя на Гарадзеншчыне