20.01.2025 Тэгі: грамадства, карткі, асвета, выбары-2025 Свабодныя і справядлівыя выбары – гэта ключавы элемент дэмакратыі, а галасаванне – яго кульмінацыя. Менавіта ў гэты момант выбаршчыкі выказваюць сваё меркаванне, выбіраючы тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы наступныя некалькі год. У гэтым палягае сутнасць прадстаўнічай дэмакратыі: абраны народам прэзідэнт ці парламент абавязаныя прымаць рашэнні ад імя сваіх выбаршчыкаў і несці перад імі адказнасць.

18.01.2025 Тэгі: выбары-2025 17 студзеня ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выдала загад пад назвай "Об участии в мероприятии", які патрапіў да кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". У ім вядзецца гаворка пра рэпетыцыі і канцэрт-прэзентацыю для міжнародных і нацыянальных назіральнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, актыва палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў у "Палацы Рэспублікі", удзел у якім забяспечваюць прадстаўнікоў з дзевяці установаў. Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч прааналізаваў гэты дакумент.

17.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 "Беларуская ініцыятыва" Chatham House прэзентавала даследаванні грамадскай думкі пра ўспрыманне выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі.

17.01.2025 Тэгі: АБСЕ, выбары-2025 Выбары* ў Беларусі праходзяць у атмасферы страху і прыгнёту і з шырокамаштабнымі рэпрэсіямі.У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што за выбарамі 26 студзеня будуць назіраць 456 замежных назіральнікаў з 49 краін. Як адзначылі на старонцы МЗС Беларусі ў Facebook, гэтыя назіральнікі атрымалі акрэдытацыю Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. 

17.01.2025 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.

17.01.2025 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк У цэнтры Рыгі 16 студзеня адкрылася арт-інсталяцыя "Нязломныя", прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" Валянціну СтэфановічуАлесю БяляцкамуУладзю ЛабковічуМарфе Рабковай, Андрэю Чапюку, якія былі пакараныя за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў і годнасці. Паказ арт-інсталяцыі ў Рызе адбываецца ў знакавы час: 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары*, якія насамрэч увасабляюць адсутнасць у людзей свабоды і голасу ў сваёй краіне, і пройдуць фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту. У гэты час за кратамі знаходзяцца сотні палітзняволеных, сярод якіх праваабаронцы "Вясны", якія заўсёды змагаліся за правы людзей і супрацьстаялі бяспраўю ў Беларусі. Наведаць яе можна да 16 лютага на плошчы Latviešu strēlnieku laukums. 

17.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Да 25-га студзеня – да дня галасавання – адбываецца агітацыя. Але гэты этап, як і папярэднія, праходзіць неактыўна і незаўважна: няма агітацыйных пікетаў ці мітынгаў, а сустрэчы з кандыдатамі ці іхнімі даверанымі асобамі з выбаршчыкамі хаваюцца. Манітор кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавёў, як праходзіў гэты этап у Маладзечне, Вілейцы, Валожыне і Мядзелі.

16.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Напярэдадні выбараў* чыноўнікі бесперапынна ездзяць па працоўных калектывах, а многія падзеі, што апісваюцца раёнкамі, накіраваныя на агітацыю сярод моладзі.

16.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Суд Мядзельскага раёна агучыў прысуд 48-гадоваму эколагу Станіславу Таспаеву — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). Яго прызналі вінаватым у "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджаны да "хатняй хіміі" па палітычных матывах. Вядома, што Станіслаў мае інваліднасць — раней у яго быў дыягнаставана анкалогія, але апошнім часам у мужчыны была рэмісія.

16.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.