14.01.2025 Тэгі: выбары-2025 У Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў. Пра гэта паведаміла ініцыятыва медыкаў "Белыя Халаты" са спасылкай на крыніцы.
"Нядаўна кіраўніцтва ўніверсітэта давяло да выкладчыкаў, што забароненыя адпачынкі на перыяд выбараў (мяркуючы па ўсім, для таго, каб павысіць яўку). Таксама ўведзеная часовая забарона на пераздачу — ад выкладчыкаў патрабуюць, каб усе залікі ды экзамены былі здадзеныя адразу. Гэта робіцца для таго, каб іншагароднія студэнты хутчэй з'ехалі са сталіцы", — пішуць "Белыя Халаты".
Паведаміць праваабаронцам аб парушэннях падчас выбараў* 2025 можна праз Google форму.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: "Белыя Халаты": У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы. Імаверна, каб павысіць яўку на выбарах