10.01.2025 Тэгі: грамадства, карткі, выбары-2025 З 22 па 31 снежня 2024 года ў Беларусі прайшла рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра падрабязнасці гэтага этапу выбараў.
Чым важны этап рэгістрацыі кандыдатаў?Рэгістрацыя кандыдатаў — важны этап у ходзе любой выбарчай кампаніі. Наяўнасць на выбарах людзей, якія прадстаўляюць і прасоўваюць розныя меркаванні ды праграмы, з'яўляецца адной з прыкметаў дэмакратыі. Гэта гарантуе таксама сапраўдны выбар для выбаршчыкаў, паколькі яны такім чынам могуць выбіраць жаданы для іх шлях развіцця дзяржавы. У той жа час неабгрунтаваныя абмежаванні, якія тычацца пэўнай кандыдатуры, з'яўляюцца парушэннем права народа выбіраць, а для самога кандыдата — парушэннем яго права на доступ да дзяржаўнай службы. З пункту гледжання міжнародных стандартаў, сапраўдныя выбары, што перыядычна праводзяцца, застаюцца адным з найбольш распаўсюджаных і эфектыўных спосабаў удзелу людзей у вядзенні дзяржаўных спраў. Як ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (артыкул 2), так і ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкул 2), змяшчаецца палажэнне, якое прадугледжвае: правы чалавека (уключна з правам на ўдзел у справах дзяржавы) павінны ажыццяўляцца без якой бы там ні было дыскрымінацыі, у тым ліку паводле прыкметы палітычных ці іншых перакананняў. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян з'яўляецца недапушчальным і павінна карацца згодна з законам. Гэта пазначана ў Канстытуцыі Беларусі, але фактычна ігнаруецца ўладамі. Разам з тым, права ўдзельнічаць у вядзенні дзяржаўныя спраў, а таксама балатавацца на выбарныя пасады патрабуе, каб жыццё, фізічная недатыкальнасць, свабода, бяспека і прыватнае жыццё ўсіх чальцоў грамадства знаходзіліся пад пастаяннай абаронай. Гэта ў тым ліку тычыцца журналістаў і праваабаронцаў. Дзяржавам варта ствараць і падтрымліваць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы, якія спрыяюць ажыццяўленню права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў. Таксама ім варта заахвочваць прынцыпы адкрытасці і празрыстасці ва ўсіх аспектах працэсаў, якія звязаны з прыняццем рашэнняў і падсправаздачнасцю органаў дзяржаўнай улады для ажыццяўлення права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў (A/HRC/39/28 даклад Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека). |
Каго дзеючая ўлада выключае на этапе рэгістрацыі кандыдатаў?Перш за ўсё, гэта тычыцца любых не залежных ад ідэалогіі А. Лукашэнкі кандыдатаў. Улада стварыла сітуацыю паўсюднага і сістэмнага парушэння правоў чалавека. У такіх умовах у дачыненні да палітычных апанентаў і грамадска актыўных людзей ужо на дадзеным этапе не залежныя ад дзяржавы суб'екты пазбаўленыя актыўнага выбарчага права — балатавацца на выбарныя пасады, або знаходзяцца пад пагрозай пераследу. Больш за тое, сярод амаль 1 300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з мінулых выбараў, усе яны ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. Некалькі кандыдатаў мінулых гадоў прайшлі праз адвольнае асуджэнне і абмежаваныя ў грамадзянскіх правах. У такіх умовах у людзей няма магчымасці выкарыстоўваць кампанію ў якасці трыбуны і скарыстацца заканадаўчымі патураннямі для агітацыі за дэмакратычныя каштоўнасці. Наадварот — усе чакаюць узмацнення рэпрэсій, "закручвання гаек", прэвентыўных арыштаў. Канстытуцыя ў арт. 64 забараняе балатавацца на пасаду прэзідэнта зняволеным. Венецыянская камісія адзначае: "гэтае становішча відавочна робіць немагчымым для зняволеных палітычных апанентаў балатавацца на пасаду. Абсалютнае абмежаванне выбарчага права, заснаванае на асуджэнні, з'яўляецца праблематычным з пункту гледжання стандартаў Савета Еўропы. Еўрапейскі суд па правах чалавека, напрыклад, крытыкаваў дзяржавы-чальцы (а Беларусь ім пакуль што не з'яўляецца) за захаванне такіх абсалютных абмежаванняў у сваім заканадаўстве, патрабуючы больш індывідуальнага падыходу да пазбаўлення выбарчых правоў". Згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), арт. 25, кожны грамадзянін павінен мець без якой бы там ні было дыскрымінацыі і без неабгрунтаваных абмежаванняў права і магчымасць: a) браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз пасрэдніцтва свабодна выбраных прадстаўнікоў;b) галасаваць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, якія адбываюцца на аснове ўсеагульнага роўнага выбарчага права пры таемным галасаванні і забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў;c) дапускацца ў сваёй краіне на агульных умовах роўнасці да дзяржаўнай службы. |
Якія фармальныя патрабаванні існуюць да кандыдатаў?Аднак абмежаванні для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта могуць быць абгрунтаванымі і законнымі. У якасці стартавых умоў, выкананне якіх дазваляе грамадзяніну стаць кандыдатам, з'яўляюцца выбарчыя цэнзы. Гэта вызначанае законам патрабаванне або іх набор, якім павінен адпавядаць кандыдат, каб атрымаць допуск да ўдзелу ў выбарах. Узроставы ды іншыя цэнзы для прэзідэнта вызначаюцца Выбарчым кодэксам (арт. 57) і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (арт. 80):
|
Калі чалавек адпавядае названым вышэй "цэнзам" і не падпадае пад абмежаванні, тады ён аўтаматычна будзе зарэгістраваны як кандыдат?Створаныя ўладамі ўмовы правядзення выбараў у 2024 прывялі да таго, што рэалізаваць права ўдзелу ў выбарах, як і больш шырокае права ўдзелу ў дзяржаўных справах, стала немагчымым. Менавіта таму міжнародныя стандарты замацоўваюць:
|
А што не так з выбарчымі цэнзамі ў Беларусі?Усеагульнае выбарчае права ў прынцыпе азначае, што ўсе людзі маюць права галасаваць і быць абранымі. Аднак гэтае права можа і павінна быць абумоўленае пэўнымі ўмовамі. Венецыянская камісія ў сваім Кодэксе добрых практык у выбарчых пытаннях адзначае, што такімі ўмовамі могуць быць узрост, нацыянальнасць і месца жыхарства. Любое пазбаўленне права галасаваць і быць абраным павінна быць:
Умовы пазбаўлення права балатавацца павінны быць менш строгімі, чым умовы пазбаўлення права голасу. Разгледзім, якім крытэрам не адпавядаюць тыя ці іншыя цэнзы, прадугледжаныя ў Беларусі. 1. Патрабаванне пастаянна пражываць у Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Адзначым, што выніку рэферэндуму 2022 г. мінімальны тэрмін пражывання на тэрыторыі Беларусі непасрэдна перад выбарамі як патрабаванне да кандыдата на пасаду прэзідэнта складаў удвая менш: 10 гадоў. Гэта патрабаванне: Х Не адпавядае прынцыпу законнасці. Падрыхтоўка і правядзенне рэферэндуму не адпавядалі шэрагу асноўных міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і справядлівых электаральных кампаній і суправаджаліся шматлікімі парушэннямі дадзеных прынцыпаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства. Менавіта таму абноўленая Канстытуцыя не з'яўляецца тым законам, які можа абмежаваць права быць абраным. Абмежаванне можа быць прызнана адпаведным прынцыпу законнасці толькі пры ўмове перагляду Канстытуцыі на свабодным і справядлівым рэферэндуме. Венецыянская камісія ў час выяўлення свайго канчатковага меркавання па канстытуцыйнай рэформе вызначае: "цэласны перагляд ўсёй Канстытуцыі ўяўляецца неабходным пры ўмове аднаўлення умоў для свабоднага і плюралістычнага грамадскага абмеркавання і справядлівага волевыяўлення народа". Х Не адпавядае прынцыпу прапарцыйнасці. Такое патрабаванне дыскрымінуе грамадзян, якія пражывалі за мяжой, але захавалі грамадзянства і актыўную сувязь з Беларуссю. Дадзенае патрабаванне фактычна выключае палітычных эмігрантаў і бежанцаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну па палітычных прычынах пасля 2020 года. Згодна з Венецыянскай камісіяй, патрабаваны тэрмін пражывання не павінен перавышаць шасці месяцаў; больш працяглы тэрмін можа быць неабходны толькі ў мэтах абароны нацыянальных меншасцяў. 2. Патрабаванне не мець, у тым ліку раней, грамадзянства замежнай дзяржавы альбо віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі. Х Не адпавядае прынцыпу законнасці. Дадзенае патрабаванне з'яўляецца навінкай, уведзенай у выніку канстытуцыйнай рэформы 2022 года — адпаведна, павінна быць перагледжана ў ходзе свабоднага і плюралістычнага грамадскага абмеркавання і справядлівага волевыяўлення народа. Х Не адпавядае прынцыпу прапарцыйнасці. Такое патрабаванне яшчэ раз выключае грамадзян, якія маглі атрымаць замежнае грамадзянства або від на жыхарства паводле палітычных ці іншых прычынаў, але захавалі цесныя сувязі з Беларуссю. Выключэнне на аснове грамадзянства або віду на жыхарства, каб яно было прапарцыйным, павінна ўлічваць, ці страціў грамадзянін сувязі з замежнай дзяржавай. 3. Абмежаванне прэзідэнцтва двума тэрмінамі. Х Не адпавядае прынцыпу законнасці. Х Само па сабе адпавядае прынцыпу прапарцыйнасці, але ўжываецца не да ўсіх, чым парушае прынцып роўнасці. Абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва адным чалавекам часта разглядаецца як мера прадухілення злоўжывання ўладай. Аднак праблема гэтага патрабавання ў тым, што яно паводле Канстытуцыі не ўжываецца да Лукашэнкі, што парушае прынцып роўнасці. Паводле Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), права быць абраным павінна быць даступным без неапраўданых або дыскрымінацыйных абмежаванняў. |
Які парадак вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты?Кандыдат у прэзідэнты павінен набраць 100 тысяч подпісаў, каб быць зарэгістраваным (арт. 68 Выбарчага кодэкса). Збор подпісаў скончыўся 6 снежня 2024. Для збору подпісаў фармуюцца і рэгіструюцца ініцыятыўныя групы для кожнага кандыдата. Гэты працэс закліканы паказаць, ці падтрымлівае кандыдата дастатковая колькасць людзей, каб ён мог прайсці ў наступны этап выбарчай кампаніі. Згодна з артыкулам 61 Выбарчага кодэкса, збор подпісаў ажыццяўляецца толькі ў форме пікетавання і ў дадзеным выпадку без атрымання спецыяльнага дазволу, калі ён праводзіцца ў месцах, не забароненых выканаўчымі і распарадчымі органамі. Абласныя і Мінская гарадская камісіі правяраюць дакладнасць подпісаў выбаршчыкаў у падпісных аркушах, здадзеных сябрамі ініцыятыўных груп, і забяспечваюць дакладнасць даных аб колькасці такіх подпісаў. Міжнародныя стандарты АБСЕ абавязваюць камісіі як органы, якія праводзяць выбары, дзейнічаць эфектыўна, калегіяльна, бесстаронне, з захаваннем празрыстасці і незалежна ад дзяржаўных уладаў ці іншага палітычнага ўплыву. Іх дзейнасць павінна быць накіраваная на добрасумленнае выкананне законаў без уліку якіх-небудзь палітычных меркаванняў (асабліва ў тых выпадках, калі ў склад выбарчых камісій уваходзяць прадстаўнікі розных партый), а таксама павінна карыстацца даверам усіх сіл, зацікаўленых у зыходзе выбараў. Таксама і нацыянальным заканадаўствам замацаваны негатыўныя наступствы для кандыдата ў выпадку выкарыстання ім адміністрацыйнага рэсурсу для збору подпісаў у падтрымку сябе: арт. 61:
|
Хто прымае рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты?Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты ажыццяўляецца ЦВК (арт. 68 Выбарчага кодэкса). Таксама ЦВК упаўнаважана (арт. 68-1 ВК) адмовіць кандыдату ў рэгістрацыі, у тым ліку, з нагоды выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу. Аднак у беларускіх рэаліях ЦВК не з'яўляецца незалежным ад прэзідэнта органам і не аднойчы пацвердзіла, што назваць яе бесстароннім органам нельга. Выбарчыя органы павінны быць у стане працаваць незалежным і бесстароннім чынам, незалежна ад іх складу. Гэтыя органы павінны быць адкрытымі, празрыстымі і максімальна арыентаванымі на правядзенне кансультацый у ходзе прыняцця сваіх рашэнняў і прадастаўляць доступ да адпаведнай інфармацыі ўсім зацікаўленым бакам (A/HRC/49/42 даклад Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека). |
Крыніца: Этап рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта: што трэба ведаць?