16.01.2025 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзмітрыя Жарносека і Лізаветы Жарносек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.
З дапамогай ініцыятывы "Белпол", праваабаронцы "Вясны" даведаліся, што 51-гадовы Дзмітрый у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе ваяр-кіроўца ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападазе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.
Крыніца: Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту