15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Святлана Адзінцова "Віцебская Вясна" паведамляе, што газета "Полацкі веснік" падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Адзінцовай.

Рэгіянальнае СМІ працытавала словы маладой жыхаркі Полацка Валерыі Голубевай, удзельніцы Моладзевага парламента пры Полацкім райсавеце. Дзяўчына нібыта не мае сумневаў у тым, што спадарыню Адзінцову абавязкова зарэгіструюць у якасці кандыдаткі. Пахвальба на адрас дзейнай дэпутаткі, выказаныя ускосна спадзевы на яе далейшую дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў і артыкулы, прысвечаныя ёй асабіста, вельмі нагадваюць заўчасную агітацыю. 

Раённая газета асвятляла паездкі спадарыні Адзінцовай па прадпрыемствах і установах Полаччыны з выступамі, якія назвалі «школай падвышэння палітычнай пісьменнасці». Дэпутатка разам са старшынём райвыканкама Ігарам Марковічам распавядала прысутным пра тое, як важна прыйсці на лютаўскія выбары, каб нібыта ўзяць удзел у вырашэнні далейшага лёсу краіны.

Наколькі станоўча паўплывала на яго дзейнасць Святланы Адзінцовай, газета чамусьці не піша, і пра пазітыўныя здзяйсненні па ініцыятыве дэпутаткі не паведамляе. Але ў «Полацкім весніку» можна знайсці нататкі пра тое, што «Светлана Одинцова провела мониторинг цен в одном из магазинов Полоцка» або «Светлана Одинцова приняла участие в дебрифинге Странового координационного комитета по взаимодействию с Глобальным фондом для борьбы со СПИДом, туберкулезом и малярией».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Газета «Полацкі веснік» распачала адкрыты піяр дзейнай дэпутаткі Святланы Адзінцовай