- Катэгорыя: Вясна
23 лістапада на сумесным пасяджэнні Прэзыдыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту была ўтворана Магілёўская гарадская камісія па выбарах дэпутатаў Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў 28-га склікання.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ з Пракуратуры Мінскай вобласці на сваю скаргу аб правядзенні дадатковай праверкі па дачыненні старшыні і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкам да гібелі вучаніцы сярэдняй школы №11 Вікторыі Папчэні.
- Катэгорыя: Вясна
Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаны пакінуць родныя месцы з-за вайны, пераследу або страху за сваё жыццё? А пра тое, што на сёння кожны/ая 113-й чалавек у свеце знаходзіцца ў падобнай сітуацыі?
- Катэгорыя: Вясна
Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада. З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебску 22 лістапада на сумесным пасяджэнні гарвыканкама і гарсавета дэпутатаў была ўтворана Віцебская гарадская выбарчая камісія. Пра хаду і вынікі пасяджэння распавёў наш назіральнік Леанід Свецік, які прысутнічаў там.
- Катэгорыя: Вясна
Сярод 75 краінаў-суаўтараў рэзалюцыі, якія выразна заявілі пра неабходнасць абароны праваабаронцаў, Беларусь не значыцца. Такім чынам беларускія ўлады засведчылі сваю рэальную пазіцыю адносна праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. Праект Рэзалюцыі аб ролі праваабаронцаў, прапанаваны МЗС Нарвегіі, быў распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасцю. Дакумент быў прыняты кансэнсусам на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 20 лістапада. Разам з Нарвегіяй, суаўтарамі рэзалюцыі з’яўляюцца 75 краінаў.
- Катэгорыя: Вясна
Кожны год праваабаронцам становяцца вядомыя новыя і новыя факты прымусовай працы ў Беларусі. Часта гэта звязана з сезонам прыборкі ўраджаю, ці нарыхтоўкай сена, або расчысткай лесапалосы. На сельгасработы вывозяць не толькі супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў, але і супрацоўнікаў навучальных устаноў, а таксама студэнтаў і нават школьнікаў. Часам, такая «праца» прыводзіць да трагічных наступстваў. Але гэта не спыняе чыноўнікаў зноў і зноў выдаваць пастановы і распараджэнне аб прыцягненні грамадзянаў да прымусовай працы.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя першых кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура” з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.
- Катэгорыя: Вясна
Адаптацыйныя метады працы з’яўляюцца ключавымі ў забеспячэнні доступу грамадзянскай супольнасці да замежнага фінансавання ў абмежавальных умовах, адзначаецца ў новым даследаванні Фонда дамоў правоў чалавека (HRHF). Як адзначае HRHF, усё больш і больш краінаў прымаюць абмежавальныя і стыгматызуючыя законы і практыкі, якія перашкаджаюць замежнаму фінансаванню грамадзянскай супольнасці, арганізацый і праваабаронцаў, асабліва ў галіне правоў чалавека.