Ціск, шантаж, адлічэнні па палітычных прычынах. Эксперты канстатуюць: замест таго, каб быць асяродкам інтэлектуальнага развіцця, беларускія ўніверсітэты працягваюць нагадваць рэжымныя аб’екты, паведамляе Радыё "Рацыя".

Уладзімір Някляеў у судзе 1 лістапада 2017. Фота: svaboda.org Былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча, а таксама пра тое, як улады “перавыхоўваюць” найбольш актыўных лідараў апазіцыі.

Генадзь Фядыніч Сьледчы камітэт Беларусі адмовіўся выпусьціць за мяжу лідэра беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча. Пра гэта Фядыніч паведаміў Свабодзе 10 лістапада.

У межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму праваабароная арганізацыя Human Constanta запрашае 14 лістапада (аўторак) на лекцыю з экспертам па сучасных выкліках нянавісці ў грамадстве – Дзмітрыем Дуброўскім.

Алена Мілашына («Новая газета») і Вольга Садоўская (Камітэт па прадухіленні катаванняў). Фота: nhc.no Рэдакцыя расійскай «Новай газеты» і Камітэт па прадухіленні катаванняў узнагароджаны прэстыжнай Прэміяй свабоды імя Андрэя Сахарава за 2017 год, заснаванай Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам.

Акцыя «Марш раззлаваных беларусаў 2.0." 21 кастрычніка. Фота: Control.by Больш за дзесяці чалавек падвергліся адміністратыўнаму пераследу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Пратаколаў складзена яшчэ болей і таму суды будуць працягвацца і надалей. Прынамсі, праваабаронцам вядома аб прызначэнні судовых паседжанняў па разгляду спраў Леаніда Кулакова і Алены Талстой (14 лістапада), Валерыя Шчукіна (16 лістапада).

Сяргей Фалейчык у судзе. Фота: "Берасцейская Вясна". У судзе Кобрынскага раёна 9 лістапада разглядалася адміністратыўная справа, заведзеная на Сяргея Фалейчыка. Ён таксама даў інтэрв'ю незалежным СМІ, што было расцэнена, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".

Журналіст Зміцер Лупач Журналіста Змітра Лупача судзілі ўжо ў новым будынку Глыбоцкага райсуда, які адкрылі толькі некалькі дзён таму.

Несвабода ўнівэрсытэтаў робіць выпускнікоў беларускіх ВНУ неканкурэнтнымі на эўрапейскім рынку – заявілі экспэрты.

Былы фігурант “справы графіцістаў” не паспеў прыехаць у Смаргонь да бацькоў, як пачаліся тэлефанаванні з міліцыі. Ён не адказваў на званкі, бо кажа, што праваахоўнікі дзёргаюць яго з розных нагодаў у кожны прыезд у горад. У выніку дадому прынеслі позву на допыт у РАУС - на 12:00 4 лістапада. Тэлефанаванні распачаліся у дзень прыезду, у сераду 1 лістапада, а позву прынеслі ў чацвер, удакладняе Вадзім Жаромскі. Выклікаў яго ўчастковы інспектар міліцыі Жук Д. І. у якасці сведкі. Па якой справе – у позве не ўказана. Паводле вуснага тлумачэння міліцыі, дазвол на допыт даў Следчы камітэт.