1 снежня суд Барысаўскага раёна разглядзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне  парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Партрэт Ігара Пцічкіна. Фота Радыё Свабода Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты, паведамляе Радыё Свабода. 

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY Выступаючы 30 лістапада на сумесным паседжаньні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу, віцэ-прэмʼер Міхаіл Русы заявіў, што за «народную ўборку лёну» ў Гомельскай вобласьці шэраг чыноўнікаў страцілі свае пасады, піша Свабода.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by Крымінальная справа “Белага легіёна” спыненая. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведаміўшы, што крымінальны пераслед спынены да ўсіх фігурантаў, што праходзілі па справе “Белага легіёна”.

Журналіст Андрэй Толчын. Фота з сайта baj.by Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 лістапада аштрафаваў журналіста-фрылансера Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за сюжэт на «Белсаце», які называўся: “40 градусаў, пагрозы і вада з туалета. Працаўнікі гомельскага “Каштану” пра невыносныя ўмовы". Пра гэты паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў". 

А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (КЛРД).

Фота: sk.gov.by Афіцыйны сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь паведамляе 30 лістапада:

Старонка сайта "Мемарыял праваабаронцаў" Упершыню ў гісторыі створаны асобны рэсурс, які адлюстроўвае праўдзівы размах забойстваў праваабаронцаў у свеце. Па ацэначных звестках, з 1998 года за сваю мірную працы ў абарону правоў іншых людзей загінулі каля 3 500 праваабаронцаў. “Мемарыял праваабаронцаў” стане не проста хронікай, але і помнікам іх жыцця, працы і дасягненняў.

Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты “Борисовские новости”, уладальніку інфармацыйнага рэсурса Borisovnews.by – ПВУП “Букас медиа-центр” – за парушэнне арт. 38 закона “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).