Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі пад час прэс-канферэнцыі, прысвечанай мясцовым выбарам. Фота: ПЦ "Вясна" Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра актыўны ўдзел у мясцовых выбарах у межах кампаніі назірання “Права выбару-2018”.

Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў мясцовым грамадскім і экалагічным актывістам правесці 23 лістапада пікет насупраць завода беленай цэлюлозы. Праз пікет актывісты Светлагорска хацелі выказаць занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя ў выніку ўвода ў дзеянне завода беленай цэлюлозы, супраць будаўніцтва якога яшчэ ў 2012 годзе падпісаліся 10191 жыхароў горада і Светлагорскага раёна.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Жодзіна Аляксей Лапіцкі сутыкнуўся з неапраўданым абмежаваннем права наведвальнікаў дзяржустаноў па выбарчых пытаннях. Сутнасць інцыдэнту палягае ў тым, што ў будынку Жодзінскага гарвыканкама адміністрацыяй быў уведзены адмысловы рэжым наведвання дзяржустановы для “некаторых наведвальнікаў”. Па інфармацыі назіральніка, гэта праявілася ў абмежаванні міліцэйскай аховай на прахадной права свабодна перамяшчацца па будынку выканкама і камунікаваць з адказнымі чыноўнікамі па выбарчых пытаннях.

Ніна Багінская. Фота: Радыё Свабода. Колькась пакараных за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі «Маршы абураных беларусаў 2.0», якая адбылася 21 кастрычніка ў Мінску, працягвае расці. Так, роўна праз месяц, суд Першамайскага раёна сталіцы разгледзеў адміністратыўную справу 70-гадовай актывісткі Ніны Багінскай. Суддзя Таццяна Ліннік 21 лістапада вынесла пастанову ад прыцягненні актывісткі да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь за парушэнне артыкула 23.34 КаАП РБ. Ніна Багінская на судзе не прысутнічала.

Актывісткі "Матчынага руху 328". Пасярэдзіне - Ларыса Жыгар Мінскі гарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе “Матчынага руху 328” 20 лістапада з 14.00 да 16.00 у парку Дружбы народаў правесці мітынг з заяўленай колькасцю ўдзельнікаў да 500 чалавек. Пра гэта распавяла кіраўніца руху Ларыса Жыгар падчас прэс-канферэнцыі ў офісе Беларускага дакументацыйнага цэнтру.

Фота "Гомельскія ведамасці" У распараджэнні рэдакцыі «Гомельскай Вясны» апынуліся дакументы старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка і старшыні гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі аб аказанні сельгаспрадпрыемствам дапамогі ва ўборцы лёну. Ініцыятыву мясцовых чыноўнікаў аб прыцягненні людзей да неўласцівай ім працы пагадзіўся пракаментаваць прававы інспектар працы незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.

Уладзімір Неўмяржыцкі. Фота з сацыяльных сетак. Актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі замест адказу на свой зварот да начальніка раённай міліцыі, атрымаў позву у суд.  Раней на яго быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 21 кастрычніка ў Мінску.  Прычым, пратакол складаўся без ягонай прысутнасці, не меў подпісу і копію гэтага дакумента яму выдаць адмовіліся. У звароце Неўмяржыцкі прасіў, каб яму выдалі копію пратакола і дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

У аўторак, 21 лістапада, завяршаецца этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), якія ствараюцца для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання.  Як правіла, колькасны склад камісій складае ад 7 да 13 сябраў.

Ігар Комлік. Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах “справы прафсаюзаў” і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць адаваць яму пашпарт.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.