Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У маніторынгу ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

  1. Паводле дадзеных ЦВК , зарэгістраваны 17 542 ініцыятыўныя групы, што складае 99,9% ад агульнай колькасці вылучаных. На папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2014 г. працэнт рэгістрацыі складаў 99,7%.

  2. Выбарчыя камісіі не стваралі значных перашкод для рэгістрацыі ініцыятыўных груп, амаль усе ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя. Варта адзначыць, што былі зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы па вылучэнні сябраў палітычных партый.

  3. 78% назіральнікаў кампаніі не былі дапушчаны непасрэдна да праверак дакументаў, пададзеных у камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, і не мелі магчымасці ўпэўніцца ў поўным і аб’ектыўным падыходзе камісій да вывучэння дакументаў. Практычна назіральнікі маглі прысутнічаць толькі на пасяджэннях, падчас якіх агучваліся вынікі праверак і выносіліся рашэнні аб рэгістрацыі. Гэта істотна зніжае давер да работы ВК, дазваляе ставіць пад сумнеў не толькі асобныя рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў, але і тыя рашэнні, якімі кандыдаты былі зарэгістраваны.
  4. Паводле звестак ЦВК, зарэгістраваны 22 278 кандыдатаў, што складае 98,09% ад колькасці вылучаных. Працэнт рэгістрацыі кандыдататаў ад праўладных палітычных партый вышэйшы за адпаведную лічбу апазіцыйных партый.
    d-6.jpg
    Доля зарэгістраваных кандадытаў
    d-7.jpg
    Доля зарэгістраваных кандыдатаў на прыкладзе некалькіх партый
    d-8.jpg
    Доля зарэгістраваных кандыдатаўад колькасці вылучаных (шляхам збору подпісаў). Першы слупок - па дазеных ЦВК, другі - па дазеных БХД, трэці – па дадзеных “Руху за свабоду”.
  5. Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Так, колькасць адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў у Мінскі гарсавет склала 23%, у Саветы раённага ўзроўню – 1,5%, у сельскія Саветы – 0,3%. Аналіз практыкі і колькасных дадзеных дазваляюць сцвярджаць, што працэдуры праверак прымяняліся ВК селектыўна, перш за ўсё супраць апазіцыйных кандыдатаў.

Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян і кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

Файлы

Крыніца: Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян і кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў