- Катэгорыя: Вясна
Гомель. 23 лістапада на сумесным паседжанні Гомельскага аблвыканкаму і прэзідыўма абласнога савета дэпутатаў па фарміраванню абласной выбарчай камісіі адбылося галасаванне па кандыдатурах. На 13 месцаў было пададзена 18 заяў. Ажыццяўлялася рэйтынгавае галасаванне. Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Гомельскага аблвыканкама Д.А. Ражкоў, які прадстаўляў кандыдатаў у камісію, падкрэсліў, што чыноўнікі не абавязаны абгрунтоўваць сваё рашэнне па ўключэнні альбо неўключэнні ў склад камісіі. У выніку кандыдат ад партыі левых "Справядлівы свет" атрымаў 1 голас, а кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна - 0. Тыя, хто прайшлі - атрымалі "адзінагалосную" падтрымку. На прайшла "апазіцыя" і ў склад Гомельскай гарадской выбарчай камісіі: прадстаўнікі АГП і “Справядлівага свету” не набралі дастатковай колькасці галасоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Бабруйску 24 лістапада сфармавалі гарадскую выбарчую камісію. Ад партый у склад камісіі вылучаліся тры прадстаўнікі, але апазіцыянераў не ўключылі. Як паведаміў наш назіральнік Сяржук Лацінскі, сумеснае паседжанне гарадскога выканкама і гарадскога савета дэпутатаў па фармаванні выбарчай камісіі доўжылася каля 30 хвілінаў. На 13 месцаў у камісіі прэтэндавалі 18 чалавек. Сябраў камісіі абіралі адкрытым галасаваннем.
- Катэгорыя: Вясна
24 лістапада ў Гродна адбыліся адразу два паседжанні па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Прадстаўнікамі Гарадзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў была сфармавана Гарадзенская абласная выбарчая камісія, а на сумесным паседжанні Прэзідыума Гарадзенскага гарсавета і гарвыканкама была ўтворана Гарадзенская гарадская выбарчая камісія.
- Катэгорыя: Вясна
Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў сфарміраваная ў Мінску 24 лістапада. У склад камісіі абраныя 13 чалавек, сярод іх – ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру "Вясна" Ілья Сянько, які быў затрыманы 10 кастрычніка з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым у Баранавічах, 22 лістапада ў дачыненні да яго быў складзены пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 17.10 КаАП - «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».
- Катэгорыя: Вясна
Экспертная камісія ў галіне смяротнага пакаранння правяла сустрэчу з усімі зацікаўленымі ў Брэсце, паведамляе "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэсліваюць, што існуючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не адпавядае ні Канстытуцыі краіны, ні ўзятым Беларуссю на сябе міжнародным абавязальніцтвам, паколькі фактычна знішчыў магчымасць выказвання меркавання ў форме мірнага сходу.
- Катэгорыя: Вясна
Для вылучэння ў склад Барысаўскай раённай выбарчай камісіі было пададзена 16 заявак у Барысаўскі райвыканкам. Сярод іх: 9 – ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў, 7 – ад палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднанняў (БСДП Грамада, РГА “Белая Русь”, ГА БРСМ, ГА “Беларускі саюз жанчын», Беларускае грамадзкае аб’яднанне вэтэранаў, ФПБ, Беларускае таварыства Чырвонага крыжа).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мазырскага раёна 23 лістапада адбылося судовае паседжанне па адміністратыўнай справе Уладзіміра Неўмяржыцкага, якога звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – "Маршы абураных беларусаў-2.0", які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Аналітыкі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», азнаёміўшыся на этапе фармавання выбарчых камісій са зместам рубрык «Выбары 2018» на афіцыйных сайтах выканкамаў і гарадскіх адміністрацый, рэкамендуюць ЦВК пашырыць пералік абавязковых для публікацыі звестак, а выканаўчым органам - больш адказна падыходзіць да інфармавання грамадзянаў пра падрыхтоўку і правядзенне бягучай выбарчай кампаніі. Адкрытасць і празрыстасць выбарчых працэсаў з'яўляецца адной з умоваў правядзення свабодных выбараў. Таму любы рэальны прагрэс у пытаннях інфармавання пра правядзенне выбараў станоўча адбіваецца на ацэнках назіральнікаў і ўплывае на агульную ацэнку празрыстасці выбараў.