Генадзь Верацінскі: Фота: ucpb.org Кандыдат ад АГП у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў па Машэраўскай выбарчай акрузе № 47 Генадзь Верацінскі накіраваў скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію на неабгрунтаванае папярэджанне, вынесенае яму Савецкай раённай выбарчай камісіяй.

Як паведамляе сайт АГП, папярэджанне было вынесенае за пікет 18 студзеня, якога  не праводзіў.

 «Я аднёс апавяшчэнне аб пікеце на 18 студзеня асабіста. Не проста накіраваў апавяшчэнне, але даставіў. Бо логіка ў гэтым тэрміне - «накіраваць апавяшчэнне не пазней, чым за 2 дні» - у тым, каб гарвыканкам паспеў яго атрымаць. Дык вось, паколькі я яго даставіў у гарвыканкам напярэдадні, яны яго атрымалі. Адпаведна, у гарвыканкама быў час, каб праверыць, ці ў належным месцы заяўлены пікет. Але забаранілі - патэлефанаваў нервовы спадар з гарвыканкаму. Я не згодны з яго аргументамі, але пікет праводзіць не стаў. Аднак мне ўсё роўна далі папярэджанне”, -  распавядае Генадзь Верацінскі:

Кандыдат накіраваў скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію, паколькі палічыў, што Савецкая раённая выбарчая камісія неабгрунтавана вынесла папярэджанне і да таго ж парушыла ягоныя правы, не дапусціўшы на пасяджэнне яго прадстаўніка. Ён просіць адмяніць папярэджанне, паколькі сцверджанне аб тым, што “18 студзеня 2018 года з 12.00 да 13.00 на пляцоўцы каля Мінскага Камароўскага рынку Верацінскім Г.Л. быў арганізаваны агітацыйны пікет”  не адпавядае рэчаіснасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Кандыдата пакаралі за пікет, якога ён не праводзіў