22.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што з 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ.

Першым у Віцебску выпадкам ускоснай агітацыі стала інтэрв'ю вайсковага камісара Віцебскай вобласці Руслана Шкодзіна, які збіраецца стаць дэпутатам у Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акрузе. Інтэрв'ю з'явілася ў суботу, 20 студзеня, на сайце дзяржаўнага СМІ газеце "Віцьбічы", якое за суткі праглядзела больш за 1500 патэнцыйных выбаршчыкаў.

І хоць у тэксце няма згадкі пра імкненне камісара стаць заканадаўцам рэспубліканскага маштабу, аднак у назве публікацыі “Папулярызаваць службу ў войску можна і праз TikTok – гэта даказаў ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін”, дзе прапісаны пасада і імя і прозвішча камісара сумесна якаснай фатаграфіяй, робяць Шкодзіна вядомым сярод выбаршчыкаў. Сам тэкст інтэрв'ю складзены паліттэхналагічны правільна. Мяркуйце самі: «У Instagram і ў канале Tik-Tok на ваенкама падпісаны ўжо 750 тысяч чалавек, палова з іх - юнакі прызыўнога ўзросту ад 18 да 24 гадоў. Заваяваць аўдыторыю ў інтэрнэце Руслану Шкодзіну дапамаглі кампетэнтнасць, дакладныя прафесійныя адказы на пытанні аб арміі, а таксама гумар і адкрытасць.» Прачытаўшы гэты лід, у выбаршчыка абавязкова павінна сфарміравацца перакананні ў тым, што Руслан Мікалаевіч вялікі прафесіянал, якому не чужыя сучасныя метады прапаганды ваеннай справы сярод моладзі ў сацыяльных сетках.

Публікацыя ўжо дасягнула сваёй мэты: яна да пачатку перадвыбарчай агітацыі паставіла ваенкама Шкодзіна ў больш выходную пазіцыю, у параўнанні з ягонымі канкурэнтамі ў выбарчай акрузе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Віцебску патэнцыйны кандыдат у дэпутаты даў інтэрв'ю да пачатку агітацыйнай кампаніі