22.12.2023 Тэгі: грамадства, ціск, правы працоўных Палітычна матываваныя звальненні праз непрацягненне працоўнага кантракта і забарона права на прафесію праз існаванне пэўных спісаў, і ціск на тых, хто у прафесіі застаецца — з такім сутыкаюцца беларусы, якія удзельнічалі ў акцыях салідарнасці 2020 года. Дзве выкладчыцы адной з беларускіх ВНУ распавялі "Вясне" пра свой досвед — у мэтах бяспекі, іх імёны змененыя.

22.12.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, валанцёры На тым тыдні супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі масава прыйшлі з ператрусамі і праверкамі да былых незалежных назіральнікаў і назіральніц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. У панядзелак, 11 снежня, прыйшлі таксама па месцы рэгістрацыі да 23-гадовага Арцёма Канановіча з Мінску. На прэзідэнцкіх выбарах ён назіраў ад "Таварыства беларускай мовы", але супрацоўнікаў КДБ цікавала сувязь з Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Арцём распавёў пра гэта. 

21.12.2023 Тэгі: выбары-2024, асвета Галоўнай асаблівасцю цяперашняй электаральнай кампаніі з'яўляецца сумяшчэнне выбараў* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дэпутатаў мясцовых Саветаў, пачынаючы з абласнога і заканчваючы сельскім. З экспертамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы разбіраемся ў відах выбарчых кампаній і абмяркоўваем "адзіны дзень галасавання".

21.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

21.12.2023 Тэгі: грамадства, ААН, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Лаўрэаты на цырымоніі ўручэння ўзнагароды. Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова — трэцяя злева 15 снежня 2023 году ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый уручаная прэстыжная прэмія ў галіне правоў чалавека за 2023 год. Сёлета яе атрымалі пяцёра пераможцаў: Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за "ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе". 

20.12.2023 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.

21.12.2023 Тэгі: суды, грамадства, ААН, палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы "Вясны" Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.

21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У лістападзе 2022 года суд Заводскага раёна Мінска асудзіў актывіста анархічнага руху Дзмітрыя Дубоўскага за падзеі 13-гадовай даўніны. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі ў Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Дзмітрыя асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. "Вясна" публікуе вытрымкі з прамовы палітвязня ад 24 лістапада 2022 года, якую апублікаваў тэлеграм-канал "Право на восстание".

21.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота Віцебскі раённы суд 6 снежня прызначыў 38-гадоваму бацьку траіх дзяцей Сяргею Зайцаву адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Такі прысуд вынес Міхаіл Зубеня. Па справе адбылося чатыры судовыя пасяджэнні.