29.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.

29.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзйнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

26.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй заклікаюць беларускія ўлады спыніць падтрымку агрэсіі Расеі, вызваліць палітвязняў, зладзіць свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама выконваць правы чалавека. 

26.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота svaboda.org Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў* дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, утварэнне ўчастковых выбарчых камісій павінна адбыцца не пазней за 25 студзеня. Выконваюць функцыі па стварэнні ўчастковых камісій раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі. Але па стане на 26 студзеня, аналізуючы сайты выканаўчых камітэтаў Міншчыны, незразумела, ці ўтварылі ўчастковыя камісіі ў некаторых месцах наогул. Нагадаем, згодна арт. 13 Выбарчага кодэксу электаральны працэс мусіць адбывацца "адкрыта і галосна".

26.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота На пасяджэнні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта былі ўтвораны 32 участковыя выбарчыя камісіі. Але калі адбылося гэтае пасяджэнне — можна толькі здагадваецца, бо інфармацыя аб гэтым пасяджэнні на сайце райвыканкама ў раздзеле "выбары" адсутнічала. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паглядзелі, як утвараюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Вілейцы, Валожыне і Маладзечне, і як гэта (не)асвятляецца на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.

26.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 19 снежня 2023 году у судзе Лёзненскага раёна асудзілі Уладзіміра Лісіцу.  Паводле выраку суддзі Лёзненскага раёна Аляксея Лапушанскага, мужчына мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і  кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму

26.01.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

25.01.2024 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 17-гадовага магілеўчаніна Дзмітрыя Сіліна затрымалі ў канцы снежня 2022 года на занятках у музычным каледжы. Супрацоўнікі ГУБАЗіК зарэгістравалі яго ў чат-боце плана "Перамога", а хлопца зрабілі падазраваным у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-1 КК). Дзмітрый правёў Новы Год у ізалятары, але першага студзеня яго адпусцілі. Пасля чарговага выкліку на допыт у Следчы камітэт хлопец не стаў чакаць затрымання і з’ехаў з Беларусі.