23.01.2024 Тэгі: выбары-2024Хойніцкі Цэнтр культуры Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.

Для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў – мітынгаў і пікетавання, якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў дэпутаты мясцовых Саветаў, вызначаная пляцоўка каля Хойніцкага Цэнтра культуры па вул. Калесніка, 13. Гэта месца на працягу двух апошніх электаральных кампаній застаецца адзінай і нязменнай пляцоўкай для агітацыі па-за памяшканнямі.

А вось у пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбарцамі у адрозненні ад папярэдніх выбарах дадаліся новыя месцы: у раёне іх было тры (!), а зараз стала пяць. Гэта:

глядзельная зала раённага Дома культуры;

глядзельная зала Судкоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу;

глядзельная зала Глінішчанскага Цэнтра вольнага часу;

глядзельная зала Вялікаборскага Цэнтра вольнага часу;

глядзельная зала Стралічаўскага Цэнтра вольнага часу.

У той жа час паменела месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Зараз плакаты і ўлёткі, вырабленыя афіцыйна, можна размяшчаць толькі каля адміністрацыйных будынкаў сельвыканкамаў у будынку аўта- і чыгуначнай станцыі і каля кінатэатра “Юбілейны”. Таксама дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы ў крамах “Еўраопт", “Дары ад зары” і “Капеечцы” і на спецыяльна ўстаноўленых інфармацыйных тумбах “Адзіны дзень галасавання-2024”. Такіх тумбаў у Хойніках пакуль не заўважана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: У Хойніцкім раёне, па-ранейшаму, месцаў для агітацыі вельмі мала