22.01.2024 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота Згодна Календарнаму плану Цэнтрвыбаркама не пазней да 12 студзеня па ўсёй Беларусі мусілі быць вызначаныя месцы для перадвыбарчай агітацыі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, як і з вызначэннем месцаў для збору подпісаў, спазніўся з гэтым на шэсць дзён. Апроч таго, на сайце Мінгарвыканкама ў адаведным раздзеле да гэтага часу не аблікавана гэтае рашэнне. Адпаведную інфармацыю паведамляюць дзяржаўныя медыя. Але ўжо можна адзначыць, што калі на парламенцкіх выбарах у 2018 годзе перадвыбарчую агітацыю ў сталіцы маглі праводзіць у "любых прыдатных для гэтага месца" за невялікімі выключэннямі, то цяпер гэта строга вызначаны спіс.

Так паведамляецца, што ў мэтах выканання норм Выбарчага кодэкса рашэннем Мінгарвыканкам 18 студзеня 2024 года вызначыў у Мінску 140 памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі, іх давераных асоб, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі. Акрамя таго, прадугледжана 80 месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў для перадвыбарнай агітацыі (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання). Выбарчыя масавыя мерапрыемствы адбываюцца ў паведамляльным парадку. Для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў прызначаныя 279 месцаў, дзе з'явяцца інфармацыйныя стэнды з інфармацыяй пра кандыдатаў.

22 студзеня начальніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава распавялала, што ў інфармацыйнай выбарчай кампаніі ў тым ліку прымуць удзел артысты. З 31 студзеня па 24 лютага запланаваны 54 такія творчыя сустрэчы.

"Работа па размяшчэнні актуальнай інфармацыі аб кандыдатах у дэпутаты будзе таксама мець месца і на прадпрыемствах, і ў арганізацыях, і ва ўстановах адукацыі Мінска. Прыярытэтным напрамкам застаюцца афлайн-сустрэчы", — дадала яна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Чытаць інфармацыйныя матэрыялы кампаніі:

"Задушанае інфармацыйнае асяроддзе і татальны кантроль над грамадствам". Гаворым з праваабаронцам аб праблемах і рэаліях выбараў*

Пытанні, звязаныя з праблемамі і рэаліямі беларускіх выбараў*, мы абмеркавалі з экспертам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Паўлам Сапелкам.

Як у Беларусі выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс на выбарах*

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тлумачыць, што такое адміністрацыйны рэсурс, ці прадугледжаны за яго выкарыстанне кандыдатамі санкцыі і распавядае, як ён выкарыстоўваўся ў Беларусі падчас мінулых выбараў.

Крыніца: У Мінску са спазненнем вызначылі месцы для агітацыі, але ўжо заявілі пра творчыя сустрэчы з артыстамі