02.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі У Мінскім абласным судзе 15 снежня былому вайскоўцу Паўлу Кучынскаму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс вёў суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла прызналі вінаватым паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх "здрада дзяржаве", "акт тэрарызму", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй". Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

29.12.2023 Тэгі: палітвязні, інфаграфіка, умовы ўтрымання, гендарныя правы Праваабаронцы "Вясны" сабралі і прааналізавалі дадзеныя па палітычна матываваным крымінальным пераследзе ў дачыненні да жанчын у Беларусі.

29.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.12.2023 Тэгі: катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У 2023 годзе праваабаронцы "Вясны" задакументавалі 194 пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Людзі распавядалі, што сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання ў месцах зняволення, жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў міліцыі, палітычна матываванымі судамі, адвольнымі затрыманнямі, пагрозамі гвалтам і наступствамі ад гэтага – фізічнымі і псіхалагічнымі. Праваабаронцы распавялі пра асаблівасці дакументавання ў 2023 годзе.

29.12.2023 Тэгі: выбары-2024 “Юныя парламентарыі” Пінскага раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама. Падлеткі з “раённага дзіцячага парламента” сустрэліся з кіраўніком Пінскага раёна Ігарам Брылевічам.

29.12.2023 Тэгі: выбары-2024Уладзімір Каранік выступае перад студэнтамі Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік наведаў медыцынскі ўніверсітэт, дзе перконваў супрацоўнікаў і студэнтаў у неабходнасці запланаваных “выбараў”.

29.12.2023 Тэгі: выбары-2024Цэнтрвыбаркам. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўжо накіравала запрашэнні калегам у краінах СНД для ўдзелу ў назіранні за адзіным днём галасавання, які пройдзе 25 лютага 2024 года, распавёў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

29.12.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Былы палітзняволены магілёўскай калоніі № 15 (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары, дзе часта ўтрымліваюцца зняволеныя. Ён таксама прайшоў праз ізалятар. Паводле былога палітвязня, шмат палітвязняў з "каранціна" з'язджалі ў атрад праз "суткі" ў ШІЗА — ў якасці "прафілактыкі". Прыводзім яго расповяд.

29.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесеныя прысуды эканамістцы Святлане Крывіцкай і бухгалтарцы Надзеі Бедунька, якіх абвінавацілі ва ўдзелах у масавых акцыях пратэсту і нядзельных маршах увосень 2020 года.