16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.
Момант затрымання патрапіў на стрым "Радыё Свабода". Падрабязнасці высвятляюцца.
Сама журналістка паведаміла ў сваім Facebook, што яе і вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі.
Нагадаем, што з пачатку 2018 года Вольга Чайчыц была аштрафаваная за супрацу з тэлеканалам "Белсат" (па ч. 2. арт. 22.9) ажно 12 разоў.