Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.
16 кастрычніка непадалёку ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь актывісты праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Пікет доўжыўся літаральна некалькі секундаў і быў спынены супрацоўнікамі АМАПу.
Удзельнікаў пікету Дзяніса Мандзіка, Ганну Смілевіч і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратаколы правапарушэння. Арсенія Дзядка неўзабаве вызвалілі, а ататніх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Крыніца: Суды за пікет "Білет на той свет"