Непадалёк ад будынку Генеральнага штабу Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет у межах грамадскай кампаніі "Білет на той свет".
Сяроды затрыманых - Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.
Па інфармацыі ад Дзяніса Мандзіка, актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.
Крыніца: Каля будынку Генштаба затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"