Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Заўтра суд Савецкага раёна Мінска агучыць рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by Камітэт ААН па правах чалавека ўсталяваў парушэнне права на жыццё асуджанага судом да смяротнага пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Адмова беларускага ўрада выдаць цела маці - Вольгі Груновой для пахавання ў Жэневе расцанілі як бесчалавечнае абыходжанне. Пра гэта «Гомельскай Вясне»  паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які прадстаўляў сям'ю Груновых на міжнародным узроўні.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Старшыня Акцябрскага раённага суда Люміла Гармаш пакарала 23 жніўня мясцовага блогера Андрэя Павука адміністрацыйным штрафам у памеры 735 рублёў за выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” — паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП. Пра гэта паведамляе Служба маніторынгу ГА "БАЖ".

22 жніўня ў межах “Марафона салідарнасці” з палітвязнямі прайшла сустрэча валанцёраў ПЦ “Вясна”, на якой яны падпісалі паштоўкі для тых людзей, хто зараз знаходзіцца за кратамі праз свае погляды. Акрамя таго, госці мерапрыемства абмеркавалі крытэры вызначэння статуса палітвязня, паслухалі гісторыі беларускіх і расійскіх палітвязняволеных. На мерапрыемстве прысутнічаў былы палітвязень Мікола Дзядок, які распавёў, чаму так важна пісаць лісты і дасылаць паштоўкі тым, хто пазбаўлены волі. 

Каля рэстарацыі «Поедим поедим» 8 жніўня. Крайняя зьлева — Ірына Захарава, у цэнтры — Алена Янушкоўская. Фота: Рыдыё Свабода. Два раённыя суды Віцебску адначасова скасавалі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня. Актывістак мелі судзіць за ўдзел у курапацкай варце паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". Намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзімір Грыгаровіч адрэагаваў на скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ў першы дзень суда над лідэрамі прафсаюза РЭП не змог трапіць у адкрытае судовае паседжанне.

Алена Янушкоўская і Ірына Захарава. Фота:bchd.info Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" запрашае далучыцца да "Марафона салідарнасці" з палітычнымі вязнямі, які зараз праходзіць у Мінску.

Дзмітрый Дзегцяроў Гамяльчук Дзмітрый Дзегцяроў сем з паловай гадоў адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілеве, а пасля вызвалення стаў актывістам праваабарончай арганізацыі “Таймакт”.

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Тэкст выступу галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года (з невялікімі выняткамі).