Назіральнікі за працай пад час шэсця Дзяды. Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.

“У 13:31 супрацоўнік міліцыі ў цывільным Жураўскі Леанід Станіслававіч, падпалкоўнік МУС, затрымаў дваіх нашых назіральнікаў, запатрабаваў іх прад'явіць дакументы, перапісаў іх дадзеныя і зняў фотакопіі,” - паведамілі назіральнікі.

Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што, маўляў, назіральнікі "перашкаджалі дзейнасці міліцыі" і маглі іх справакаваць.

naziralniki-dziady-2.jpg
Падпалкоўнік МУС Жураўскі Леанід Станіслававіч

​Паводле незалежных назіральнікаў ControlBY, у шэсці прынялі ўдзел каля 150 чалавек, прысутнічалі таксама больш 40супрацоўнікаў міліцыі цывільным.

Шэсце і мітынг у Курапатах скончыліся без затрыманняў, калі не лічыць інцыдэнту з назіральнікамі.

Крыніца: Пад час Дзядоў міліцыя затрымлівала назіральнікаў ControlBY   Фота