Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, прыйшло яшчэ болей. Больш за  120 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.

27 кастрычніка блогера Сяргея Пятрухіна выклікалі ў міліцыю. З пастарунку ён так і ня выйшаў, верагодна ў панядзелак яго павязуць з ізалятара часовага ўтрымання ў суд. Таксама у міліцыю выклікалі блогера Аляксандра Кабанава і праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак яны туды не з'явіліся.

“Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.

.

Крыніца: “Да асобага распараджэння”: у Берасці працягваецца пратэст супраць будаўніцтва АКБ