Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Павел Севярынец атрымаў позву ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі Мінскага РУУС.
Палітык выклікаецца на 10 гадзін раніцы 29 кастрычніка як “ўдзельнік крымінальнага працэсу”.
Пакуль невядома, у якой якасці выкліканы Севярынец, гэтак жа як невядома і пра крымінальную справу.
Праваабаронцы паведамляюць, што такія ж позвы былі ўручаныя іншым абаронцам Курапат - Змітру Дашкевічу і Ганне Шапуцька.
Крыніца: Севярынца, Дашкевіча і Шапуцьку выклікаюць у міліцыю па крымінальнай справе Дакумент