- Катэгорыя: Вясна
20 верасня 2018 года суддзя Шалінскага гарадскога суда Мадзіна Зайнетдзінава па хадайніцтве пракуратуры абвясціла судовыя паседжанні па справе Аюба Ціціева закрытымі для наведвання публікай і прадстаўнікамі СМІ. Прычына - бяспека дзеючых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дапытваемых у судзе ў якасці сведак абвінавачвання.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння кожны, хто мае тэлефон, можа ў любы момант і ў любым месцы засняць на фота ці відэа падзеі, што адбываюцца. Такая медыя-інфармацыя можа стаць публічнай, віруснай, а часам і значнай, напрыклад, пры выкарыстанні яе ў судзе. Аднак, ці ўсё, усіх і ўсюды можна фатаграфаваць і здымаць у Беларусі? Пра тое, што трэба ведаць пачаткоўцам і дасведчаным фатографам, расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.
- Катэгорыя: Вясна
20 верасня праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову выклікалі ў мясцовы РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
- Катэгорыя: Вясна
20 верасня ў дыскусіі ў межах шаснаццатага рабочага пасяджэння Нарады па разглядзе выканання абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння АБСЕ, прысвечанай барацьбе з расізмам, ксенафобіяй, нецярпімасцю і дыскрымінацыяй, выступіла каардынатарка праваабарончага напрамку ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасць і права» Наталля Манькоўская.
- Катэгорыя: Вясна
У ліпені 2017 года гродзенскім судом Наталля Старавойт была дапушчаная ў якасці абаронцы свайго сына. Аднак у турме №1 Гродна, дзе ўтрымліваўся да суда яе сын, тут жа паўсталі праблемы. Справа ў тым, - піша "Прававая ініцыятыва", - што нягледзячы на статус абаронцы ёй адмаўлялі ў спатканнях з сынам для аказання прававой дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
- Катэгорыя: Вясна
Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэнне суддзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэнне скасаваць, паведамляе "Віцебская Вясна". Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да актывіста будзе накіраваная на новы разгляд.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня.