Адразу трох незалежных журналістаў судзяць сёння ў Берасці. Суд Ленінскага раёна разглядае адміністрацыйныя справы журналістаў Белсата Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, а таксама журналіста Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Скрабца.
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 4 кастрычніка бралі інтэрв'ю у Сяргея Пятрухіна і ў Рыгора Астапука, а пазней размясцілі матэрыял на тэлеканале Белсат. Іх вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”)
У судзе Ляўчук заявіў адвод сведкам міліцыянтам, бо падчас азнамлення з матэрыяламі справы не бачыў іх прозвішчаў у дакументах. Ён лічыць справу сфабрыкаванай.
Ляўчук адмаўляецца адказваць на пытанні, спасылаецца на 27 артыкул Канстытуцыі.
“Я адмаўляюся адказваць на вашыя пытанні - вы на зарплаце сядзіце, на нашай шыі” – кажа ён.