У нядзелю, 28 кастрычніка, у мінскай арт-прасторы Ок16, адбыўся фестываль Generation Ў, які быў прысвечаны новай генерацыі людзей і ініцыятываў.
Мерапрыемства ўключала ў сябе розныя лекцыі, дыскуссіі і майстар-класы.
Сярод іх на фестывале прагучала тэма смяротнага пакарання – лекцыя “Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і пра нас?” Спікерам выступіў каардынатар кампаніі “Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
На лекцыі прысутнічала каля 50 чалавек, якія выступалі з рознымі пазіцыямі: і за адмену смяротнага пакарання, і за захаванне гэтай меры пакарання ў Беларусі.
Праваабаронца Андрэй Палуда падзяліўся ўражаннямі пасля сустрэчы:
“Фестываль новай генерацыі Generation Ў – дастаткова цікавы фармат. Ён дазволіў нам выйсці на новую аўдыторыю, таму мы ўдзячныя арганізатарам за запрашэнне.
На лекцыі прысутнічала шмат моладзі, якія актыўна падтрымлівалі дыскусію. Гэта сведчыць аб сур’ёзнасці праблемы. У той час, калі паралельна праходзілі лекцыі на іншыя тэмы, яны прыйшлі паслухаць пра праблемы смяротнага пакарання. Гэта быў іх усвядомлены выбар, бо ніхто іх не прымушаў туды прыходзіць.
Прысутнічыя актыўна падтрымлівалі дыскусію. Задаваліся пытанні, звязаныя не толькі з кампаніяй і яе дзейнасцю, а таксама асабістыя пытанні. Удзельнікаў цікавіў пэўны бэкграўнд: хто такія праваабаронцы і чаму яны займаюцца правамі чалавека. На такія пытанні ўдвайне было прыемна адказваць, бо гэтыя маладыя людзі стаяць перад выбарам, чым ім займацца па жыцці.
Наогул атрымалася цікавая і даволі шырокая дыскусія. Час праляцеў вельмі хутка, нам яго нават не хапіла. З некаторымі ўдзельнькамі гутарылі яшчэ пасля лекцыі”.
Крыніца: На фестывале Generation Ў абмеркавалі тэму смяротнага пакарання ў Беларусі Фота