Алесь Бяляцкі на Сусветным саміце праваабаронцаў-2018 У Парыжы 29 кастрычніка распачаў працу Сусветны саміт праваабаронцаў-2018. Ён прысвечаны 70-годдзю Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і 20-годдзю Дэкларацыіі ААН аб праваабаронцах.

На Саміт прыехалі 150 праваабаронцаў з усяго свету, сярод якіх прысутнічае беларускі праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Алесь Бяляцкі.

Тры дні праваабаронцы будуць абмяркоўваць бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў свеце, рэгіянальныя праблемы, задачы і прыярытэты сусветнага праваабарончага руху, пытанні абароны праваабаронцаў, сетак салідарнасці. Праваабаронцы плануюць намеціць планы на наступныя два дзесяцігоддзі.

“Мяркуецца, што будзе прыняты План дзеянняў і Зварот да ўсіх дзяржаваў свету,”— адзначае Алесь Бяляцкі.

Падчас Саміту прадугледжаны пленарныя пасяджэнні, абмеркаванні  ў групах, круглыя сталы і семінары. Весці сесіі будуць праваабаронцы.

Стаўрас Ламбрынідыс, Майкл Фрост і Мішэль Бачэлет. Фота: ПЦ
Стаўрас Ламбрынідыс, Майкл Фрост і Мішэль Бачэлет. Фота: ПЦ "Вясна"

У першы дзень працы Саміту спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правам чалавека, Стаўрас Ламбрынідыс адзначыў маральную і палітычную падтрымку Еўрапейскага Саюзу праваабаронцаў ва ўсім свеце. Таксама ён узгадаў прысваенне прэміі Сахарава Еўрапраламента чачэнскаму праваабаронцу Аюбу Ціціеву.

Майкл Фрост, спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, узгадаў папярэдні Сусветны форум праваабаронцаў, які праходзіў 20 гадоў таму ў палацы Шайё, дзе была падпісаная Ўсеагульная дэкларацыя. На тым Форуме прысутнічалі тагачасны генеральны сакратар ААН Кофі Анан і Далай Лама.

Майкл Фрост звяртае ўвагу на тое, што ў сучасных умовах агромністыя карпарацыі часам парушаюць правы чалавека больш груба, чым асобныя дзяржавы. А дзяржавы апраўдваюць іх дзеянні праблемамі дабрабыту і эканамічнага росту.

Алесь Бяляцкі на Сусветным саміце праваабаронцаў-2018

“Па маім меркаванні, гэта тычыцца і палітыкі Росатама, які зараз будуе небяспечную для беларусаў Беларускую АЭС, а таксама кітайскіх карпарацыяў, якія будуюць шкодныя вытворчасьці пад Брэстам і ў Светлагорску,” – дзеліцца думкамі Алесь Бяляцкі.

Спецыяльны дакладчык згадвае шэраг ініцыятываў ААН за апошнія 20 гадоў, накіраваных на павелічэнне бяспекі и абароны праваабаронцаў. 

"Рэпрэсіі супраць праваабаронцаў — гэта атака на ўніверсальнасць правоў чалавека. У нас адная барацьба — барацьба за ўсеагульныя, непадзельныя і ўніверсальныя правы чалавека", — адзначае Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў.

Мішэль Бачэлет, Вярхоўны камісар ААН па правам чалавека, адзначае ў праграмнай прамове:

“Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі ідзе барацьба з разбурэннем разнабаковых механізмаў. Зараз у свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры. Вы павінны змагацца за вашую ўласную годнасць, а таксама за годнасць усіх людзей. Калі б не было праваабаронцаў — Дэкларацыя аб правах чалавека была бы пустым дакументам. Напады на праваабаронцаў, на журналістаў з'яўляюцца нападам на правы чалавека”.

Вярхоўны камісар ААН па правам чалавека пералічыла важныя тэмы ў барацьбе за правы чалавека: чыстая экалогія, права распаўсюджваць інфармацыю, правы карэнных народаў і меншасцяў. Яна падкрэсліла, што праца праваабаронцаў часта дапамагае зразумець карані разнастайных канфліктаў у грамадстве.

Напрыканцы Мішэль Бачэлет адзначыла, што ўрады павінны выконваць тыя абавязкі, якія ўзялі 70 гадоў таму, калі прынялі Дэкларацыю, і падцвердзілі 20 гадоў таму, падпісаўшы Дэкларацыю аб праваабаронцах.

Мішэль Бачэлет: У свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры

Вясна. Правы чалавека ў Беларусі / Viasna. Human rights in Belarus

Свабода мірных сходаў

Пенінтэнцыярная сістэма

Галоўнае

Міклаш Харасці: “Маштабныя рэпрэсіі — вынік парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”

Выбарчая кампанія

Мясцовыя выбары-2018

Апошнія навіны

Маніторынг парушэнняў

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2018

Папярэдняя Наступная Выданні

Напрамкі дзейнасці

Вясна

Жадаеш дапамагчы? Запрашаем валанцёраў

Людзі Вясны

Партнёрства

Сяброўства

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. | Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта актыўная спасылка абавязковая | RSS

Ліцэнзія Creative CommonsЯндекс.МетрикаЯндекс цитирования

Крыніца: Мішэль Бачэлет: У свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры Фота Дакумент