У Рэчыцы 30 кастрычніка распачаўся суд над журналістам і каардынатарам курсаў “МоваНанова” Андрэем Мядзведзевым. Але так і не скочыўся. Суддзя Марыя Кацуба прыняла рашэнне перанесці разгляд адміністрацыйнай справы на чацвер, 1 лістапада.
На мінулым тыдні Мядзведзеў атрымаў па пошце адміністрацыйны пратакол, складзены ўчастковым інспектарам райаддзела міліцыі Аляксеем Цімошчанкам на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.
"У пратаколе сцвярджаецца, што 13 верасня я знаходзіўся каля дома № 24 па вуліцы Калініна ў Рэчыцы і зняў пры гэтым відэасюжэт. Такім чынам нібыта і здзейсніў правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 22.9 КаАП. Якое канкрэтна — не напісана”,— распавёў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў. – Калі я ў кадры разам з героем чытаю афіцыйныя паперы, — значыць, нехта нас здымае іншы. Думаю, мяне запалохваюць прэвентыўна, каб і не думаў збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, а тым больш пра дзеянні ўладных структураў”.
Праваабаронца Валер Пуціцкі паведамляе, што працэс перанесены з-за неабходнасці выклікаць у суд сведку Барсукова, чалавека, пра якога быў зняты вышэйзгаданы сюжэт.
Крыніца: Рэчыца: суд над Андрэем Мядзведзевым працягнецца 1 лістапада