Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №20. Гасцяевай прадставілі актувую залу школы для сустрэчы 26 кастрычніка, але калі яна туды прыйшла ў адпаведны час, супрацоўніцы школы не захацелі адчыняць залу. Як апынулася, супрацоўніцы школы не ведалі пра запланаваную сустрэчу.

Раман Кісляк у судзе. Фота: "Берасцейская вясна". У Брэсцкім абласным судзе 29 кастрычніка суддзя Святлана Ілюшына разгледзела скаргу прэтэндэнта ў кандыдатыпа Берасцейскай АВК №2  Рамана Кісляка.

Ірына Давідовіч. Фота: 2Гарадзенская вясна". Кандыдатка ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54 ад АГП Ірына Давідовіч, тэлевыступ якой 23 кастрычніка быў зняты з эфіру тэлеканала “Беларусь 3”, атрымала адказы на свае звароты і скаргі з гэтай нагоды.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сітуацыю з вынясеннем папярэджанняў кандыдатам за несвоечасовы сыход у адпачынак і цэнзурай выступаў з боку выбарчых камісій. Праваабаронца адзначыў, што артыкулам 77 Выбарчага кодэкса прадугледжана вызваленне кандыдата ў дэпутаты ад працоўных абавязкаў для ўдзелу ў перадвыбарных мерапрыемствах, і фармальна гэтая норма закона павінна служыць пэўнай гарантыяй дзейнасці і абаронай для кандыдатаў. Аднак, як заўсёды бывае, парушэнне артыкула ў шэрагу выпадкаў выкарыстоўваецца выбарчымі камісіямі для вынясення папярэджання кандыдатам і запужвання іх тым, што яны будуць знятыя з выбарчай кампаніі.

Уладзімір Лабковіч Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сітуацыю з вынясеннем папярэджанняў кандыдатам за несвоечасовы сыход у адпачынак і цэнзурай выступаў з боку выбарчых камісій.

Выбарчая кампанія ў зеніце. Мінуў адзін з асноўных яе этапаў — рэгістрацыя кандыдатаў і кандыдатак у дэпутаты. Першапачаткова па дадзеных ЦВК у якасці кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны 560 чалавек. Праз адзінаццаць дзён іх стала на пару дзесяткаў менш: хтосьці зняўся сам, а кагосьці знялі выбарчыя камісіі. Акруговыя камісіі зарэгістравалі 151 жанчыну ў якасці кандыдатак, што склала 27% ад усіх зарэгістраваных кандыдатаў. Як адзначаюць аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", колькасць жанчын сярод вылучаных і зарэгістраваных кандыдатак у дэпутаты ўзрасла ў параўнанні з мінулай парламенцкай кампаніяй на 2%. Па стане на 29 кастрычніка ў выбарчай гонцы ўдзельнічае 144 кандыдаткі.

Вадзім Саранчукоў Кандыдата ў дэпутаты, зарэгістраванага ў Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51, Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію для дачы тлумачэнняў. Справа ў тым, што кіраўнік гарадзенскага БНФ, ён жа кандыдат у дэпутаты, актыўна пачаў агітацыйную кампанію з раздачай сваіх друкаваных матэрыялаў.

Тайпэй – дзіўная, экзатычная сталіца, не меньш дзіўнай і экзатычнай дзяржавы Тайвань.  Галоўны горад не камуністычнага Кітая ўражвае сваёй чысцінёй нават меня, жыхара горада, адным з турыстычных брэндаў якога з’яўляецца тая самая чысціня і парадак. У Тайвані ёсць і чысціня, і парадак, а яшчэ ў дадатак да гэтага – шматпартыйная сістэма, дэмакратычныя выбары і грамадзянскія свабоды. Тое, чаго так не стае Кітаю камуністычна-кантынентальнаму.

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў "Гарадзенскай Вясне", што 29 кастрычніка яму сапсавалі замок уваходных дзвярэй у кватэру.

На праўладных раённых сайтах Брэсцкай вобласці працягваецца публікацыя артыкулаў негатыўнага характару пра кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі. Так, на навінавам сайце Жабінскага раёна “Сельская праўда” 28 кастрычніка быў надрукавы ліст нібыта ад жыхара Іванава – “пенсіянера і краязнаўцы, які жыве праблемамі сваёй Айчыны”. У лісце з нейтральнай назвай “Парламенцкій выбары ў Беларусі” змешчана рэзкая крытыка выступу на тэлебачанні ўжо былой кандыдаткі БНФ, актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Паліны Шарэнда-Панасюк. Аўтар абураецца яе патрабаванню закрыць Астравецкую АЭС і “антыканстытуцыйным заклікам”, на якія “ўлады не маюць права заплюшчваць вочы”.